Усяго патроху22

«Радыё Свабода» створыць забаўляльнае тэлебачанне, якое хоча прыцягнуць зорак накшталт Максіма Галкіна

Фундаваная ўрадам ЗША арганізацыя RFE/RL, у якую ўваходзіць «Радыё Свабода» і тэлеканал «Настоящее время», стварае забаўляльнае тэлебачанне, паведамілі чатыры крыніцы «Агенцтва» і пацвярджае RFE/RL. Да працы над ім прапануецца прыцягнуць расійскіх зорак, у тым ліку Максіма Галкіна.

Банер з назвай платформы выстаўлялі ў студзені пры адкрыцці рыжскага офіса RFE/RL

Паводле крыніц, забаўляльнае тэлебачанне — гэта платформа Votvot. Банер з назвай платформы выстаўлялі ў студзені пры адкрыцці рыжскага офіса RFE/RL. Платформа таксама згадвалася ў паведамленні аб адкрыцці рыжскага офіса, аднак ніякіх іншых дэталяў пра яе тады не паведамлялася.

Votvot прадставіць недаступны ўнутры Расіі культурны кантэнт, у тым ліку сатыру без цэнзуры, музыку выгнаных і забароненых выканаўцаў, дакументальныя фільмы на вострыя тэмы, а таксама навіны, паведаміў «Агенцтву» прадстаўнік RFE/RL.

Ён таксама ўдакладніў, што Votvot будзе бясплатна даступны ва ўсіх асноўных крамах мабільных дадаткаў і Smart TV, а таксама ў сацыяльных сетках, уключаючы YouTube.

Два суразмоўцы «Агенцтва», знаёмыя з тым, што адбываецца на «Радыё Свабода», чулі пра планы запрасіць сатырыка Максіма Галкіна. Адзін з іх распавёў, што да працы над платформай прыцягнуты сцэнарыст і пісьменнік Міхаіл Ідаў («Лондоград», «Духless 2», «Лета»).

«Радыё Свабода» на пытанне, ці вяліся перамовы з Галкіным і ці зʼявіцца ён на новай платформе, паведаміла, што «з вялікай павагай ставіцца да Максіма Галкіна, але цяпер ён не ўдзельнічае ў гэтай ініцыятыве». Міхаіл Ідаў супрацоўнічае з вяшчальнікам як дарадца.

Платформа Votvot павінна запрацаваць ужо ў гэтым месяцы, распавёў адзін з суразмоўцаў.

Пасля пачатку вайны расійскія зоркі, якія выступаюць супраць вайны, сутыкнуліся з масавай адменай сваіх канцэртаў. Іх таксама прыбралі з эфіраў.

Каментары2

  • Абу
    06.04.2023
    Liberty Comedy Club
  • Мoва гэта cтылева!
    06.04.2023
    Патрэбна больш беларускамоўнагу кантэнту, фільмы, мульцікі, гульні, блогі (пераклады)

    Ня глядзiце раceйскамоўныя цiктокі інстaграмы ютубы, не спрыяйце руciфікацыі, калі ёсць свае, есць англійскія, нямецкія, іспанскія, французкія, іспанскія, украінскія.
    Можна лёгка пражыці без расейскай!
    Hашыя пpoдкі на рacейскай не paзмaўлялі! гэта ўсе прымycoва нacaджaна!

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда5

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША гатовыя пакінуць уладу паплечнікам Мадура, бо «большасць апазіцыі не знаходзіцца ў Венесуэле»13

У Беларусі забаранілі прадаваць піва ў вялікіх бутэльках3

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі8

Інструктар тлумачыць, як магла адбыцца трагедыя з беларускай, якую знесла плынню пад Мурманскам5

Два хлебазаводы сталі выпускаць хлеб з фіялетавай пшаніцы1

Дарадца Ціханоўскай: Пасля змены ўзроўню аховы ўзмацніўся ціск на Офіс з боку рэжыму4

Трамп хоча здабываць нафту ў Венесуэле. Наколькі гэта рэальна і каму яна дастанецца?2

Беларусь паставіла ў Расію так шмат малака, што столькі і не трэба1

Жонка дарадцы Трампа апублікавала карту Грэнландыі ў колерах сцяга ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда5

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць