Здароўе22

Даследаванні аспірыну выявілі новыя цікавыя факты 

Новыя даследаванні могуць прывесці да стварэння больш бяспечных болесуцішальных сродкаў або нават новых метадаў лячэння раку.

Фота: pixabay

Таксама вядомы як ацэтылсаліцылавая кіслата, аспірын быў упершыню сінтэзаваны ў 1897 годзе, хоць яго папярэднік, атрыманы з раслін вярбы, выкарыстоўваўся людзьмі цягам ці не ўсёй гісторыі чалавецтва. Так, яшчэ чатыры тысячы гадоў таму шумеры пісалі пра выкарыстанне вярбы для абязбольвання, а кітайская і грэцкая цывілізацыі выкарыстоўвалі кару вярбы ў медычных мэтах ужо больш за 2000 гадоў таму. Кітайцы таксама выкарыстоўвалі кару таполі і парасткі вярбы для лячэння рэўматычнай ліхаманкі, прастуды, кровазліцця і зобу. 

Аспірын адносіцца да нестэроідных супрацьзапаленчых прэпаратаў (НСЗП) і, як і іншыя НСЗП, можа лячыць ліхаманку, запаленне і боль. Таксама ён валодае ўнікальным дзеяннем разрэджвання крыві. Аспірын і сёння застаецца адным з лекаў, што найбольш шырока выкарыстоўваюцца ў свеце як у якасці кароткачасовага варыянта лячэння розных захворванняў, так і ў якасці прафілактыкі ў людзей з высокай рызыкай сардэчна-сасудзістых захворванняў. 

Але ўжыванне яго не пазбаўлена пабочных эфектаў, а менавіта павышэння рызыкі страўнікава-кішачнага крывацёку. У мінулым годзе амерыканскія эксперты нават перасталі рэкамендаваць штодзённую дозу дзіцячага аспірыну для пажылых людзей без сардэчнага прыступу або інсульту, спасылаючыся на доказы таго, што любая сціплая карысць для звычайнага чалавека будзе пераважаная вядомай рызыкай.

Нягледзячы на ​​тое, што аспірын быў важным лекам больш за стагоддзе, навукоўцы ўсё яшчэ шмат чаго не разумеюць пра тое, як ён уздзейнічае на наш арганізм. Таму даследчыкі з Універсітэта Тэхаса (University of Texas) у Арлінгтане паспрабавалі лепш вывучыць механіку ягонага дзеяння. Іх вынікі былі прадстаўленыя на штогадовым сходзе Амерыканскага таварыства біяхіміі і малекулярнай біялогіі (ASBMB).

«Аспірын — гэта цудоўны прэпарат, але яго працяглае выкарыстанне можа выклікаць такія шкодныя пабочныя эфекты, як унутраны крывацёк і пашкоджанне органаў, — сказаў аўтар даследавання Субхрангсу Мэндэл, прафесар хіміі і біяхіміі. — Важна, каб мы разумелі, як гэта працуе, каб быць у стане распрацоўваць больш бяспечныя лекі з меншай колькасцю пабочных эфектаў».

Вядома, што аспірын інгібіруе (тармозіць) ферменты цыклааксігеназу, або ЦАГ. Гэтыя ферменты адыгрываюць жыццёва важную ролю ва ўтварэнні іншых хімічных рэчываў, што выклікаюць запаленне. Даследчыкі кажуць, што яны выявілі некалькі спосабаў уплыву аспірыну на працэс запалення. 

Gizmodo тлумачыць: выявілася, што сярод іншага аспірын інгібіруе выпрацоўку ферменту індалеаміну дыяксігеназы (IDO), у прыватнасці, IDO1, чым запавольвае раскладанне амінакіслаты трыптафану — яшчэ аднаго важнага ўдзельніка запалення. Гэта важна, бо некаторыя метады імунатэрапіі, што спрабуюць узмацніць рэакцыю імуннай сістэмы (напрыклад, на рак), таксама накіраваныя на IDO1. Таму цалкам магчыма, што выкарыстанне будучых інгібітараў ЦАГ/IDO1 можа быць мэтазгодным у якасці імунатэрапеўтычных прэпаратаў.

Таму даследчыкі кажуць, што апублікаваныя вынікі могуць быць важнымі для лекавання іншых відаў захворванняў, акрамя тыповых паказанняў для прыёму аспірыну. Такога роду фундаментальныя даследаванні вельмі важныя для распрацоўкі лекаў, але гэта яшчэ самы пачатак шляху. Зараз навукоўцы спрабуюць стварыць у лабараторыі невялікія малекулы, якія аналагічным чынам інгібіруюць ЦАГ/IDO1, і будуць выпрабоўваць гэтыя інгібітары як патэнцыйныя супрацьзапаленчыя і імунатэрапеўтычныя прэпараты.

Каментары2

  • даведка
    21.04.2023
    Во время прошлогодней волны омикрона белорусские врачи автоматом прописывали наш 
    аналог «Аспикард».
  • назіранне
    21.04.2023
    Час ад часу актуалізаваць карысць аспірына трэба. Бо лепшага няма.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»31

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады4

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»31

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць