Грамадства2525

«Многія ўздыхнулі з палёгкай — нарэшце мы цяпер разумеем, пра што ты пішаш». Беларускамоўная фудблогерка перайшла на рускую

Беларуская блогерка, якая з 2018 года першай пачала весці ў інстаграме беларускамоўны блог з рэцэптамі і расказваць пра асабісты досвед расліннага харчавання, вырашыла працягваць публікацыі на рускай мове. Для падпісчыкаў яна растлумачыла сваё рашэнне.

Сторыз Інстаграм
Скрыншот інстаграма @greenmom_in_the_kitchen

Блогерка Хрысціна (greenmom_in_the_kitchen) мае свой сад і агарод. Да таго, як пайсці ў дэкрэт, яна працавала ў ІТ сферы і паралельна вяла блог пра харчаванне. Цяпер там амаль 2,5 тысячы падпісантаў. Усе яе публікацыі былі на беларускай мове. Але некалькі месяцаў таму Крысціна перайшла на рускую.

У сацсетках яна патлумачыла, чаму так адбылося.

Крысціна прызнаецца, што такое рашэнне ёй далося нялёгка, і што «да гэтай пары можа, ужо дапісваючы слайд, сцяміць, што піша на беларускай».

Жанчына піша, што ніколі не была на сто адсоткаў беларускамоўнай, хаця з 2008 года большая частка яе камунікацыі была па-беларуску. Выключна беларускамоўнымі былі і яе публікацыі — спачатку ў ЖЖ, затым у кулінарным блогу і інстаграме.

Мінулым летам Крысціна змяніла фармат блогу, бо ўвесь час практыкавала Медыкал Медыум падыход (сістэма харчавання, якую заснаваў амерыканскі медык-медыум). Праз паўгода пасля гэтага яна зрабіла адно «вельмі непрыемнае для сябе адкрыццё». Яно заключалася ў тым, што інфармацыя не трапляла ў чаканні аўдыторыі.

Чаму так адбылося? Як сцвярджае Крысціна, у апошнія два гады на яе блог падпісваліся ў асноўным па рэкамендацыях. А рэкамендавалі яе старонку ў катэгорыі «мае любімыя беларускамоўныя блогі».

У выніку значная частка аўдыторыі падпісалася на старонку толькі таму, што яна была на беларускай мове. «Ім падабалася бачыць у ленце лайфстайл па-беларуску, але экспертны кантэнт іх не цікавіў», — адзначае фудблогерка.

Нягледзячы на гэта, Крысціна працягвала весці сваю старонку на беларускай мове. Але вынік быў той жа. Як яна адзначае, на працягу апошніх двух гадоў агульная колькасць падпісчыкаў не мянялася. У той жа час яна вырашыла, што для самарэалізацыі неабходна пашырыць геаграфію. А для гэтага неабходна змяніць мову блога, якая, як адзначае Крысціна, «не самамэта, а сродак камунікацыі».

Блогерка дзеліцца першымі вынікамі змены мовы. Па яе назіраннях, тыя людзі, якія сачылі за ёй выключна з-за мовы, сышлі. Засталіся тыя, каму важны быў не толькі фармат, але і змест.

«Вельмі многія ўздыхнулі з палёгкай — нарэшце мы цяпер разумеем, пра што ты пішаш. Паціху прыходзяць новыя чытачы, якія белмовы не ведаюць, але якім важная інфармацыя ў блогу», — дзеліцца назіраннямі жанчына.

Шмат хто адзначае, што яму было цяжка разумець беларускую мову, але яны заставаліся падпісчыкамі з-за каштоўнага зместу. Некаторыя выказалі шкадаванне пра змену мовы, але паставіліся да гэтага з разуменнем.

Крысціна заўважае, што ёй усё яшчэ складана пісаць па-руску, і яна яшчэ не пазнае сябе ў сваіх рускіх тэкстах. Аднак блогерка адчувае змены сувязі з аўдыторыяй: «Я адчуваю, што цяпер мы з вамі на адной хвалі».

Крысціна адзначае, што дома, у сям'і, з дзецьмі яна працягвае размаўляць па-беларуску

Чытайце яшчэ:

Сняданак — $150, асабістая сустрэча на дзень — $500. Блогерка з Гродна выставіла прайс-ліст на свае паслугі. Усяго 14 відаў прапаноў

Сем рэсурсаў, дзе можна слухаць беларускія аўдыякнігі

Як перавесці сацсеткі і месенджары на беларускую мову

Каментары25

  • Ёсік
    18.04.2023
    Хлусіш ты сабе, Крысьціна. Каму цікава, той перакладзе.
  • Ivan
    18.04.2023
    Пакуль Расея ў галаве, змены будуць давацца цяжка.
    Цікава, часу аўтарка не абрала, напрыклад, ангельскую мову, якаю куды больш папулярная за расейскую.
    Нажаль, я бачу ахвяру расейскай каланіяльнай пальтыкі
  • Ашчадбанк
    18.04.2023
    Ну калі ўжо мяняць мову з-за каньюнктурных меркаванняў, то дакладна не на расейскую. Тым больш, што тых, хто з расеі чытае могуць у любы момант адключыць, а гэта больш за палову ўсіх рускамоўных.

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш1

У Іспаніі і Партугаліі аднаўляюць падачу электраэнергіі і шукаюць прычыну маштабнага блэкаўту

Amazon пачала выводзіць на арбіту інтэрнэт-спадарожнікі — канкурэнты Starlink2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць