Грамадства1919

Па ўсім свеце ў нядзелю прайшлі акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў ШМАТ ФОТА

21 мая — дзень смерці Вітольда Ашурка — праваабаронцы «Вясны» абвясцілі Днём салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Акцыі супраць палітычных рэпрэсій і за вызваленне палітвязняў сёння праходзяць у розных краінах свету.

Літва, Вільня

Насупраць пасольства Беларусі, на фоне мурала з партрэтам беларускага палітвязня, праваабаронцы, Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага сабраліся ўдзельнікі акцыі, сярод якіх былі замежныя дыпламаты. Яны надзелі жоўтыя біркі, якімі пазначаюць палітвязняў у калоніях
Удзельнікі акцыі насупраць пасольства Беларусі ў Літве, на фоне мурала з партрэтам Алеся Бяляцкага зачытвалі імёны палітзняволеных
Журналіст «Радыё Свабода» і былы палітвязень Алег Груздзіловіч прыняў удзел у акцыі салідарнасці ў Вільні
На Кафедральнай плошчы ў Вільні на знак салідарнасці з палітвязнямі паставілі 150 торбаў як напамін пра больш чым 1500 беларускіх палітвязняў. Торбы — сімвал этапаў і доўгіх пакут беларускіх зняволеных

Чэхія

У Празе прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Беларусы Прагі сабраліся на плошчы Францішка Палацкага (Palackého náměstí), каб выказаць салідарнасць з палітвязнямі. На плошчы беларусы пазначылі памеры турэмнай камеры ў 4 квадратныя метры. Удзельнікі сталі ў гэты квадрат, каб паказаць, у якіх цяжкіх умовах утрымліваюцца палітвязні ў Беларусі.

Таксама актывісты раздалі мінакам бутэлькі вады з адмысловымі этыкеткамі, на якіх надрукаваны заклік дапамагчы палітвязням, а таксама QR-коды са спасылкамі на фонды дапамогі і інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі.

Арганізавала акцыю Bělaruské studentstvo ČR — суполка беларускіх студэнтаў і студэнтак Чэхіі.

Італія, Рым

Эстонія

Беларусы Таліна ў дзень салідарнасці з палітвязнямі правялі акцыю «Глыток свабоды для Беларусі», падчас якой яны раздалі 1500 бутэлек з вадой з інфармацыяй пра становішча палітвязняў у Беларусі і магчымыя спосабы дапамогі.

Бельгія

У Антвэрпене прайшла літургія ў беларускай грэка-каталіцкай царкве, дзе ўсталяваны крыж памяці. Там людзі маліліся за душы Вітольда Ашурка і Мікалая Клімовіча, а таксама за тых, хто сёння ўсё яшчэ ў засценках турмаў.

У Брусэлі таксама прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.

Беларусы Бельгіі напісалі лісты тым, хто адбывае незаконнае пакаранне, і чыталі адказы, якія атрымлівалі ад палітвязняў.

Латвія

Беларусы Латвіі зладзілі акцыю на Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі на галоўнай плошчы ў Рызе каля помніка Свабоды. Жыхары сталіцы, турысты і госці Чэмпіянату свету па хакеі сталі сведкамі злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. У акцыі разам з беларусамі ўдзельнічала Сандра Калніеце, дэпутатка Латвіі ў Еўрапарламенце і хросная палітзняволенай Ларысы Беражновай. А таксама іншыя слынныя грамадскія дзеячы Латвіі.

Канада

Фота: Згуртаванне Беларусаў Канады / Facebook

Грузія

Беларусы выйшлі на акцыю салідарнасці ў Тбілісі.

Польшча

Познань

Гданьск

Беларусы Гданьска.

Германія

Беларусы Германіі памятаюць пра Вітольда Ашурка.

Фотасправаздача абнаўляецца. 

 

Каментары19

  • беларуская салідарнасць
    21.05.2023
    Мацуйма дыяспару, гуртуймася ў памежных рэгіёнах, беручы Беларусь у змагарскія клешчы – асяродак культурных, камерцыйных ды мілітарных ініцыятыў.
  • Салідарнасьць Salidarnaść
    21.05.2023
    Памятайце пра тых, хто ў турме, як быццам вы разам зь імі ў турме. Памятайце таксама пра тых, каго катуюць, як быццам вы адчулі іхны боль ва ўласнымі целах." (Габрэяў 13:3)

    Pamiatajcie pra tych, chto ŭ turmie, jak byccam vy razam ź imi ŭ turmie. Pamiatajcie taksama pra tych, kaho katujuċ, jak byccam vy adčuli ichny bol va ŭłasnymi ciełach. (Habrejaŭ 13:3)
  • Удзячны беларус
    21.05.2023
    **, Гэтыя людзі прыцягваюць увагу грамадскасьці й сьвету да беларускіх палітвязьняў. Як вы думаеце, што было б больш карысным? Каб гэтыя людзі сядзелі дома й маўчалі?

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць