Вайна44

«Адзін аднаго ведаем яшчэ з 1-й і 2-й вайны ў Чачні». Перапалка «кадыраўцаў» і «прыгожынцаў» выйшла на новы ўзровень

Паплечнікі Рамзана Кадырава пачалі пагражаць Яўгену Прыгожыну пасля яго слоў пра сумнеўныя дасягненні на вайне ва Украіне спецпадраздзялення «Ахмат» і прапанавалі асабіста сустрэцца. На гэта нечакана адрэагаваў сузаснавальнік «Вагнера» Дзмітрый Уткін. Якраз яго пазыўным «Вагнер» і названая сумна вядомая расійская ПВК. Раней Уткін не быў заўважаны ў публічных выступах, але цікава не толькі гэта.

Дзмітрый Уткін (злева). Скрын відэа

31 мая Рамзан Кадыраў абвясціў аб перадыслакацыі чачэнскіх падраздзяленняў у «ДНР». Паводле Кадырава, яны павінны захапіць «цэлы шэраг населеных пунктаў». Якіх канкрэтна, не ўдакладнялася.

Каментуючы патэнцыял «Ахмата» заняць усю «ДНР», кіраўнік ПВК «Вагнер» заявіў, што ён не ведае, дзе будуць знаходзіцца «ахматаўцы». Чачэнцаў абурыла тое, што Прыгожыну нібыта «незразумела, чым займаюцца» чачэнскія байцы.

Дэпутат Дзярждумы, стрыечны брат Кадырава Адам Дэлімханаў адказаў, што «Ахмат» заўсёды выконвае задачы, пастаўленыя вярхоўным галоўнакамандуючым, і назваў Прыгожына «блогерам».

Старшыня парламента Чачні Магамед Даудаў абвінаваціў у стварэнні «панічных настрояў» сярод расіян і заклікаў «Жэню» не забываць, «адкуль у яго прыватнай ваеннай кампаніі самалёты, верталёты».

Абодва прапанавалі вырашыць пытанні пры сустрэчы — «як мужчына з мужчынам».

Пасля гэтага прыгожынскія тэлеграм-каналы пачалі хэйціць аперацыі чачэнскіх падраздзяленняў. У прыватнасці, канал Grey Zone апублікаваў пост з апавяданнямі неназваных байцоў пра тое, што чачэнскія атрады не змагаюцца на перадавой. «Байцы задаюцца пытаннем, а якія такія аперацыі наогул правялі чачэнскія падраздзяленні? Яны збіралі на камеры дзясяткі тысяч салдат, і дзе ўсе яны?» — гаворыцца ў допісе тэлеграм-канала, які звязваюць з заснавальнікам ПВК «Вагнер».

Прыгожын у адказ на заклік Дэлімханава «пазначыць час і месца» для тлумачэнняў заявіў, што яго кантакты вядомыя ўсім удзельнікам дыскусіі.

Увечары да перапалкі раптам падключыўся сузаснавальнік «Вагнера» Дзмітрый Уткін.

«Мы ўжо знаходзімся ў Трэцяй сусветнай вайне. І ў сувязі з цяперашнімі падзеямі цалкам згодны: пэўных грамадзян трэба ставіць да сценкі, за тую ганьбу, якую маем. У ПВК «Вагнер» ніколі не было, няма і не будзе панічных настрояў. <…>

Пагаварыць як «мужчына з мужчынам» заўсёды гатовыя. Тым больш, што адзін аднаго ведаем яшчэ з 1-й і 2-й вайны ў Чачні», — напісаў ён.

Такім чынам, у сваёй першай публічнай заяве, у якой Уткін звярнуўся да Даудава, ён нагадаў пра іх знаёмства з часоў Першай і Другой чачэнскіх войнаў. Тады Даудаў ваяваў на баку баевікоў, але пасля абвяшчэння Ахматам Кадыравым амністыі «выйшаў з лесу» і ўступіў у шэрагі РФ.

Дзмітрый Уткін жа, як піша Стралкоў-Гіркін, ваяваў у складзе падраздзяленняў спецназа ГРУ Генштаба, то-бок яны былі па розныя бакі.

Каментары4

  • Пускай хоть перегрызутся там
    02.06.2023
    А кувалда, подаренная сами знаете кому, может внезапно выстрелить в третьем акте пьесы)
  • Сэм
    02.06.2023
    Цікавы замес.
  • a.hto.tam.idze
    02.06.2023
    У любы час прыемна паслухаць абмен меркаваннямі паміж самымі высокаінтэлектуальнымі прадстаўнікамі цяперашняга расейскага грамадства. Хацелася бы верыць, што ў канструктыўную дыскусію ўцягнуцца як мага болей саратнікаў з абодвух бакоў. Таксама мяркую, што асабістая сустрэча абсалютна неабходна, каб зняць усе рознагалоссі. Падаецца, Чырвоная Плошча ў Маскве максімальна пасавала бы фармату такой сустрэчы!

Цяпер чытаюць

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай34

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Усе навіны →
Усе навіны

Якія прафесіі будуць запатрабаваныя ў Беларусі найбліжэйшыя пяць гадоў5

Дарадца прэзідэнта Літвы не выключае, што дрон у Беларусь маглі запусціць актывісты3

У Нью-Ёрку пачынаецца працэс над Луіджы Манджоне. Яго абвінавачваюць у забойстве кіраўніка страхавой кампаніі, якое ўсхвалявала ЗША2

Наўроцкі: З маскалямі дамоўленасцяў быць не можа54

Прадстаўніца МЗС Літвы: Дзеянні Беларусі — спроба прыкрыць уласную зламысную дзейнасць2

Допіс п’янага віцебчука, які расказаў, што ідзе дадому, набраў 650 тысяч праглядаў — сачыў увесь рускамоўны трэдс6

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў9

У Азербайджане арыштаваны лідар апазіцыі Алі Керымлі

Куды і за колькі можна паляцець з Мінска на Новы год1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай34

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць