Грамадства11

Бізнэс-джэт Лукашэнкі 2 ліпеня лётаў у Маскву, а 3-га адправіўся ў Бодрум

Дзяржаўны бізнэс-джэт, які выкарыстоўваюць высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі і сям'я Лукашэнкі, 2 ліпеня лётаў у Маскву, а 3 ліпеня накіраваўся з Мінска ў турэцкі Бодрум. Пра гэта сведчаць звесткі radarbox.com, як піша Reform.by.

Bombardier Challenger 850 з бартавым нумарам EW-301PJ. Скрыншот відэа прэс-службы ўрада

Самалёт Canadair CL-600-2b19 Challenger 850 з нумарам EW-301PJ вылецеў з Мінска ў 19:41 3 ліпеня і прызямліўся ў турэцкім Бодруме ў ноч з 3 на 4 ліпеня.

Скрыншот radarbox.com

Раней, 2 ліпеня ў 18:23 па Мінску, бізнэс-джэт накіраваўся ў маскоўскі аэрапорт «Унукава», прабыў там суткі і 3 ліпеня ў 19:21 прыляцеў у Мінск.

Хто канкрэтна знаходзіўся на борце, пакуль невядома.

Аналагічны палёт у Бодрум беларускі бізнэс-джэт здзейсніў у ноч з 23 на 24 чэрвеня. На фоне бунту ў Расіі палёт выклікаў павышаную ўвагу публікі. Самалёт вярнуўся ў Беларусь у ноч з 24 на 25 чэрвеня.

Каментары1

  • Гы
    04.07.2023
    Сямейка паехала ногі памачыць у моры.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж24

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

«Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя10

Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць7

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які мог быць замяшаны ў дыверсіі ў Лейпцыгу. Прычым ён змяніў прозвішча13

Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы12

Пуцін можа вярнуць «генерала Армагедона»: вяртаецца пагроза для Кіева6

У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу»4

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука19

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж24

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць