Вайна11

Легіён «Свабода Расіі» анансаваў яшчэ адзін рэйд на тэрыторыю РФ

Легіён «Свабода Расіі» плануе яшчэ адзін рэйд на тэрыторыю РФ цягам найбліжэйшага месяца ці каля таго. Пра гэта сказаў камандзір легіёна з пазыўным «Цэзар» у інтэрв'ю выданню The Observer, як піша «Украінская праўда».

«Цэзар» 24 мая 2023 года. Фота: AFP via Getty Images

«На працягу наступнага месяца або каля таго будзе яшчэ адзін сюрпрыз. Гэта будзе наша трэцяя аперацыя. Пасля яе будзе чацвёртая, затым пятая. У нас амбіцыйныя планы. Мы хочам вызваліць усю нашу тэрыторыю», — сказаў «Цэзар».

Нядаўнюю аперацыю байцоў легіёна і расійскага Добраахвотніцкага корпуса каля горада Шабекіна ў Расіі «Цэзар» акрэсліў як «лакальны рэйд і выведвальную аперацыю».

Як піша выданне, сапраўднае імя «Цэзара», 49-гадовага былога трэнера па фітнэсе з Сочы і Санкт-Пецярбурга, Максімільян Андроннікаў. Ён прызнаў, што ягонае апалчэнне можа функцыянаваць толькі з дапамогай украінскіх вайскоўцаў, але заявіў, што, апынуўшыся на тэрыторыі Расіі, яны прымаюць уласныя незалежныя рашэнні. Бранятэхніка легіёна, паводле яго, у асноўным была ўзятая з расійскіх складоў, захопленых ва Украіне.

Камандзір дадаў, што паведамленні Крамля пра вялікія страты сярод ягоных байцоў смешныя і перабольшаныя: «Яны пераапранаюць трупы ва ўкраінскую форму і паказваюць па тэлевізары. Нашы выглядаюць інакш. Гэта ўсё была тупая хлусня».

«Цэзар» мяркуе, што паўстанне Прыгожына аслабіла Пуціна. Ён таксама лічыць, што пуцінскі рэжым будзе зрынуты да канца 2024 года.

Каментары1

  • Ebrve
    09.07.2023
    Іньшымі словамі "Адрэналінавы тур у РФ". Янкі і шматлікія беларускія добраахвотнікі зноў будуць там у першых чэргах бо ЛСР гэта міф.

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь13

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода4

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь13

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць