Днямі ў сеціве з'явілася відэа з вячэрняй прагулкі мядзведзяў па вёсцы Ганалес Ждановіцкага сельсавета. Цяпер жа прэс-служба Мінлясгаса паведаміла, што буйнога звера бачылі ў іншай прысталічнай мясцовасці, каля вёскі Нялідавічы Папярнянскага сельсавета.

Фота: t.me / minleshoz
У міністэрстве нагадалі, што пры сустрэчы з гэтай дзікай жывёлінай не трэба праяўляць агрэсію, не варта рабіць рэзкіх рухаў і блізка да яе падыходзіць, нават калі мядзведзь падаецца мірным і бяспечным.
Апошнія гады ў Беларусі значна вырасла колькасць мядзведзяў. Паводле ацэнак спецыялістаў, у краіне налічваецца каля 550—700 асобін. Ідуць размовы нават пра тое, каб выключыць іх з Чырвонай кнігі.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары