Вайна11

«Працавалі з тэрыторыі Расіі». Буданаў падзяліўся падрабязнасцямі ўдару па аэрадроме ў Пскове

Паводле слоў кіраўніка ўкраінскай разведкі, у выніку атакі ў ноч на 30 жніўня два самалёты былі знішчаны і два сур'ёзна пашкоджаны.

Калаж УНІАН

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыла Буданаў заявіў, што ўдар па аэрадроме Крыжы ў Пскове, у выніку якога было знішчана і пашкоджана чатыры самалёты Іл-76, быў нанесены з тэрыторыі Расіі. Пра гэта ён сказаў выданню The War Zone, як піша УНІАН.

Адзначаецца, што ў верхняй частцы самалёта размешчаны паліўныя бакі і важная частка ланжэрона крыла, якія і сталі цэллю атакі дронаў. Са слоў Буданава, у выніку «два самалёты былі знішчаныя і два сур'ёзна пашкоджаныя».

«Мы працуем з тэрыторыі Расіі», — сказаў Буданаў, аднак не ўдакладніў, ці была атака здзейсненая супрацоўнікамі ГУР, ці расійскімі партызанамі. Ён таксама адмовіўся паведаміць, якія дроны і ў якой колькасці выкарыстоўваліся.

Акрамя таго, выданне прадэманстравала здымак экрана з інфрачырвонай камеры аднаго з дронаў, выкарыстаных у час атакі.

Вынік удару па самалёце, зафіксаваны камерай дрона. Фота: War Zone / ГУР

«На здымку, прадстаўленым крыніцай ГУР, бачны непасрэдны вынік аднаго з удараў: ён трапіў у тое ж месца, дзе два самалёты атрымалі пашкоджанні. Паліва на борце, магчыма, было прычынай таго, што два іншыя цалкам згарэлі, але мы можам выказаць здагадку, што цэллю была тая ж самая крытычная вобласць», — адзначае выданне.

The War Zone мяркуе, што, хутчэй за ўсё, бомбы «былі скінутыя з дрона пад мясцовым дыспетчарскім кантролем, калі толькі крыніца ўдару не выступала ў якасці назіральнага дрона, што здаецца малаверагодным».

Адзначаецца, што гэта адпавядае каментару Буданава пра тое, што гэта быў удар, нанесены з тэрыторыі Расіі, імаверна, вельмі блізка да базы, а не з выкарыстаннем аўтаномных дронаў далёкага дзеяння.

Буданаў адзначыў, што ГУР спецыяльна нацэлілася на гэтыя самалёты, бо яны «знаходзяцца ў працоўным стане і выкарыстоўваюцца для перавозкі вайсковых грузаў і дэсантнікаў з ПДВ». Мяркуецца, што на базе знаходзілася каля 20 Іл-76, і калі правільныя сцвярджэнні аб тым, што чатыры былі пашкоджаныя, то «гэта складае значную частку мясцовага паветранага флоту».

Акрамя таго, як адзначае выданне, яшчэ адной магчымай прычынай нападу на гэтую базу было тое, што яе абарона была не такой надзейнай, як на базах расійскіх бамбардзіроўшчыкаў, якія падвяргаліся неаднаразовым нападам.

Каментары1

  • Спадар
    01.09.2023
    СЛАВА УКРАІНСКІМ ВАЯРАМ!

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы2

Вызвалена Людміла Чэкіна, дырэктарка Tut.by

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў14

На свабодзе — журналіст Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна. У зняволенні яны ажаніліся3

Выйшла Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў2

На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by17

Tez Tour пракаментаваў сітуацыю з узломам сайта2

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»51

Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавае пагадненне14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць