Грамадства4949

Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі

Абмяркоўваецца павелічэнне тэрмінаў адпрацоўкі выпускнікоў ВНУ да пяці гадоў, а мэтавікоў — да сямі гадоў. Дыялог Аляксандра Лукашэнкі і міністра адукацыі на сённяшняй нарадзе пацвярджае інфармацыю, якую «Наша Ніва» мае ад сваіх крыніц. 

Нарада па адукацыі ў Аляксандра Лукашэнкі. Скрыншот з відэа тэлеграм-канала «Пул первого»

На нарадзе па пытаннях адукацыі між Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам адукацыі Андрэем Іванцом адбыўся дыялог, з якога можна зразумець, што выпускнікоў беларускіх універсітэтаў чакаюць большыя тэрміны размеркавання. 

Відэа размясціла прэс-служба Лукашэнкі ў тэлеграм-канале «Пул первого». 

Аляксандр Лукашэнка пачаў з абурэння сістэмай размеркавання: «Што за сістэма такая? Скончыў ВНУ, не адпрацаваў і пайшоў». 

«Сёння і бюджэтнік, і платнік, па нашым меркаванні, павінны адпрацоўваць, — адказаў Іванец, — адпаведныя змены мы гатовыя ўнесці ў Кодэкс аб адукацыі». 

Міністр адукацыі дадаў, што яго ведамства перагледзела ў бок павышэння і выдаткі дзяржавы на падрыхтоўку спецыяліста. Ён прывёў у прыклад Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе ў выніку пераразліку выйшла, што зараз студэнт-бюджэтнік, які захоча атрымаць дыплом, не адпрацаваўшы размеркавання, будзе вінаваты дзяржаве 40—45 тысяч рублёў. 

Лукашэнка працягнуў развіваць тэму адносна таго, што для краіны непрымальна, калі спецыялісты пасля ўніверсітэтаў з'язджаюць. 

«Настаўніка або медыка мы яшчэ на рабоце вучым, а яны з'язджаюць. Я лічу, тут павінна дзейнічаць забарона або паўзабарона. Ну, дапусцім, пяць гадоў.

«Мэтавік» — 5 гадоў (яно так ёсць і цяпер — Рэд.), а можа, недзе арыентавацца і на 7 гадоў», — загадаў Лукашэнка. 

А міністр Іванец агучыў аргумент, які чытаецца як абгрунтаванне ўвядзення абавязковага размеркавання і для платнікаў. 

«Сёння толькі 50—70% платнік кампенсуе за вучобу. У нас няма цалкам платнай адукацыі, у нас у рэальнасці паўплатная адукацыя», — сказаў ён. На гэтым відэа лукашэнкаўскай прэс-службы абрываецца. 

Трэба сказаць, што цалкам платнай адукацыі сапраўды няма: сістэма працуе так, што той, хто атрымлівае платную першую адукацыю, мае права на вяртанне падаходнага падатку па месцы працы, калі ён плаціць сам за сябе. Калі не сам, то такое права маюць бацькі або апекуны студэнта. 

Гэтая мера часткова стрымлівае абітурыентаў ад паступлення на платнае навучанне за мяжу, бо ў гэтым выпадку такую кампенсацыю яны атрымаць не могуць. 

Як «Нашай Ніве» вядома ад інфармаваных крыніц, цяпер рыхтуюцца змены ў механізм размеркавання студэнтаў — платнікі таксама будуць абавязаныя адпрацоўваць.

Магчыма, платнікаў абавяжуць адпрацоўваць адзін год, але, як кажуць у ведамствах, «Лукашэнка хацеў бы, каб гэта было больш чым год, ён увогуле супраць таго, каб выпускаць людзей з Беларусі, таму пакуль што мы гаворым пра тое, што магчыма ў моманце, а што не», — кажа суразмоўца «Нашай Нівы». 

Тэрміны адпрацовак для настаўнікаў і медыкаў пры мэтавым накіраванні могуць вырасці да сямі гадоў. Тэрмін звычайнага размеркавання можа вырасці да пяці гадоў. 

У канцы нарады Лукашэнка заявіў:

«Наконт адпрацоўкі мы вызначыліся. Тэрміны (ужо цяпер трэба насельніцтва акуратна інфармаваць пра гэта) мы павялічваем. Мы рыхтуем для сябе спецыялістаў. Мы падрыхтавалі, даём табе першае працоўнае месца — ідзі і працуй. Вось туды трэба, мы цябе туды накіроўваем».

Калі гэта здарыцца, Беларусь зробіць яшчэ адзін крок у кірунку прыгоннага права і да яшчэ большага кантролю дзяржавы над чалавекам.

Гэта таксама паказвае, што лукашэнкаўцы сутыкнуліся з праблемай дэфіцыту кадраў у выніку хвалі эміграцыі, выкліканай масавымі рэпрэсіямі і саўдзелам Беларусі ў вайне супраць Украіны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары49

  • Наблюдатель
    21.09.2023
    Бесплатную отработку еще не ввели пока?
  • 5
    21.09.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Эвакуяцыя з ібанарыюма
    21.09.2023
    «Сёння і бюджэтнік, і платнік, па нашым меркаванні, павінны адпрацоўваць, — адказаў Іванец, — адпаведныя змены мы гатовы ўнесці ў Кодэкс аб адукацыі»
    Ён прывёў у прыклад Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе ў выніку перарахунку выйшла, што зараз студэнт-бюджэтнік, які захоча атрымаць дыплом, не адпрацаваўшы размеркавання, будзе вінаваты дзяржаве 40—45 тысяч рублёў. 

    Галоўнае не забыць унесьці ВНУ ў сьпіс фінансавых пірамід, што ўзраджаюць прыгоннае права.

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць