Грамадства66

Ціханоўская: Без незалежнай ад Расіі Беларусі не будзе бяспекі ні для Захаду, ні для ўсяго свету

Святлана Ціханоўская на Варшаўскім форуме бяспекі распавяла пра рэпрэсіі ў Беларусі, дачыненні з Расіяй і стаўленне да Украіны. Некаторыя аспекты яна ўдакладніла падчас інтэрв'ю Украінскаму радыё.

Святлана Ціханоўская. Фота: Украінскае радыё

— Вы выступілі на Варшаўскім форуме па бяспецы. Што вы хацелі сказаць, каб вас пачула ўся сусветная супольнасць?

— Беларусь на Варшаўскім форуме бяспекі з'явілася тры гады таму, пасля 2020 года. Нас як краіны тут ніколі не было. Я ўдзячная арганізатарам, што нам далі голас і мы даносім паведамленне, што тут, у Беларусі, працягваецца тэрор, што колькасць палітвязняў расце штодня. Пры гэтым мы павінны падзяляць беларускі рэжым і беларусаў, бо рэжым стаў супрацоўнічаць з Пуціным, стаў суагрэсарам у вайне супраць Украіны. Беларусы дапамагаюць Украіне як могуць, каб УСУ атрымалі перамогу ў гэтай вайне.

Нас пачалі адрозніваць ад рускіх. Бо 25-гадовы стаж Лукашэнкі прыцягваў нас да Расіі, усе лічылі, што мы з'яўляемся сатэлітам Расіі, а не незалежнай краінай. У Беларусі цяпер ёсць альтэрнатыўны голас, які перабівае голас рэжыму Лукашэнкі. Лукашэнка не прызнаецца легітымным у дэмакратычных краінах.

Які ключавы мэсэдж? Беларусь з'яўляецца ключавым момантам для бяспекі ўсяго рэгіёна: без свабоднай, дэмакратычнай, незалежнай ад Расіі Беларусі не будзе бяспекі ні для Захаду, ні для ўсяго свету. Нас не трэба адсоўваць на позні час: што мы вернемся да беларускага пытання, калі будзе на гэты час і калі ўжо можа быць позна. Цяпер мы бачым спробы Расіі, нейкую паўзучую акупацыю, калі яны ўмешваюцца ва ўсе пытанні беларусаў: палітыка, эканоміка. Лукашэнка выконвае ўсе капрызы Пуціна. Не мае сваёй асабістай палітыкі. Бо разумее, што ён трымаецца ва ўладзе толькі дзякуючы тэрору над беларусамі і падтрымцы Пуціна.

— Лукашэнка залежны ад Пуціна…

— Залежны, але гэта быў ягоны выбар: ці правесці суверэнныя выбары, ці гандляваць суверэнітэтам Беларусі, здрадзіць беларускаму народу і стаць на бок Пуціна. Гэта яго выбар. І нам не трэба ратаваць Лукашэнку і Пуціна. Нам трэба ратаваць Беларусь ад Лукашэнкі. Тут няма простага падыходу. Мы павінны паказаць, што ўвесь дэмакратычны свет на баку беларусаў. І яны падтрымліваюць нас у нашым імкненні выратаваць краіну і адправіцца ў Еўропу. Не ў інтарэсах Лукашэнкі, каб Украіна атрымала перамогу. Ён дапамагае Пуціну, абыходзіць санкцыі, закупляе яму тэхніку.

— Наколькі апазіцыя цяпер аб'яднаная?

— Беларусы аб'яднаныя. Дэмакратычная Беларусь аб'яднаная як ніколі раней. Мы паспрабуем павялічыць ціск на санкцыі і палітычную ізаляцыю рэжыму. Мы павінны знаходзіць шляхі, як данесці праўду да беларусаў унутры краіны. Мы будуем інстытуты, маем Пераходны кабінет, Каардынацыйную раду, каб было больш Беларусі ў Еўропе і больш Еўропы ў Беларусі. Гэта важна, каб беларусы бачылі альтэрнатыву «рускаму свету». Таму што мы жывём больш за 30 гадоў у парадыгме, што Расія наш старэйшы брат і ў нас няма іншых сяброў. Беларусы не такія, як рускія. Нас ніхто не можа прымусіць рухацца тым кірункам, якім мы не хочам ісці. За тры гады Лукашэнка не змог змяніць меркаванне беларусаў. Чаму рэпрэсіі працягваюцца? Бо ён разумее, што калі спыніць рэпрэсіі, то беларусы зноў будуць на вуліцах.

Ён гэтага больш за ўсё баіцца…

— Ён разумее, што няма падтрымкі беларусаў. Беларускі супраціў цяпер у падполлі. Кошт вайны вялікі. За каментары і лайкі людзей садзяць на вялікія тэрміны. За данат на УСУ ў 20 еўра свеціць 6 гадоў турмы. Цяпер легальны дэфолт у Беларусі. Ніякія законы не працуюць. Лукашэнка рэпрэсуе тых, хто ва Украіне, паспрабуе рэпрэсаваць тых, хто з'ехаў. Няма простага рашэння. Наша задача — паказаць рэжыму, што мы не здадзімся. Мы мацнейшыя, бо мы разам. Лукашэнка не мае падтрымкі міжнароднай. Яго надзеяй з'яўляецца толькі Пуцін. Мы яшчэ ўбачым спробы Лукашэнкі балансаваць.

— А такое можа быць?

— Безумоўна. Ён паспрабуе адвязаць свой човен ад вялікага рускага карабля. І вельмі важна, каб у гэты момант дэмакратычныя краіны, а таксама Украіна не павяліся на гэтыя спробы балансаваць.

Каментары6

  • Усё проста
    06.10.2023
    реалист, так злілі, а каб не падзеі 20, то шанец быў бы бо вайны не было б.
  • сложно
    06.10.2023
    Усё проста, война была неминуема при любом раскладе, и планировалась давно. Посмотрите интервью с Дудаевым 93 года, он все знал и предвидел уже тогда, понимая суть каннибальской империи. 
  • Усе элементарна
    06.10.2023
    сложно, менавіта планавалася і для пачатка вайны ім быў патрэбны пляцдарм, а лукашэнка яўна не пагаджаўся на ўсе ўмовы ці прасіў над-та шмат. І як вынік ім патрэбна было яго дэлігалізаваць цалкам. І тут сыграла карта апазіцыі, а дакладней псеўда апазіцыі.

Цяпер чытаюць

На востраве ў Балтыйскім моры знайшлі ліст ад беларуса з 1970-х. Хто гэты чалавек?

На востраве ў Балтыйскім моры знайшлі ліст ад беларуса з 1970-х. Хто гэты чалавек?

Усе навіны →
Усе навіны

У Капылі адкрылі новы сквер пад Год беларускай жанчыны ФОТЫ2

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала48

Новы кіраўнік брытанскай дыпламатычнай місіі ўжо ведае два беларускія словы1

Праз моцны вецер без святла і вады засталіся Смалявічы1

У Брытаніі зніклага ката знайшлі праз год за 160 кіламетраў ад дома ў прытулку для бяздомных жывёл

Італьянская амбасада ў Мінску зладзіла адкрытую вечарыну ў Пасольскім дворыку. Беларусы сталі ў чэргі7

Удава Мілінкевіча: «Аляксандр абавязкова вернецца на радзіму, дадому. Надыдзе час»3

Бацька пакінуў 7‑гадовага сына аднаго на найвышэйшай гары Японіі, а сам працягнуў узыходжанне1

Не трэба ўспрымаць паступовасць як слабасць. Гэта адзіны рэальны шанец для Беларусі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На востраве ў Балтыйскім моры знайшлі ліст ад беларуса з 1970-х. Хто гэты чалавек?

На востраве ў Балтыйскім моры знайшлі ліст ад беларуса з 1970-х. Хто гэты чалавек?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць