Беларуская дзяячка ў Літве, дачка беларускага кнігара і паэта Станіслава Станкевіча.
«Міраслава Русак са Станкевічаў (07.12.1933 — 09.10.2023). Сёння свет абяднеў на яшчэ аднаго добрага чалавека.
Не стала беларускай дзяячкі ў Літве, дачкі беларускага кнігара і паэта Станіслава Станкевіча спадарыні Міраславы», — напісала ў сваім фэйсбуку дырэктарка Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні Людвіка Кардзіс.

Міраслава Русак (Станкевіч) з сынамі беларускага драматурга, аўтара першых успамінаў пра сталінскія канцлагеры Францішка Аляхновіча на могілках Росы ў Вільні. Фота з фэйсбука Людвікі Кардзіс
Спадарыня Міраслава была адной з апошніх вучаніц даваенай пачатковай беларускай школы ў Вільні. Прымала актыўны ўдзел у дзейнасці беларускіх арганізацый у Вільні», — напісала Людвіка Кардзіс.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары