Свет66

Пуцін агучыў пазіцыю Расіі наконт сітуацыі ў Ізраілі

Пазіцыя Расіі ў палесціна-ізраільскім канфлікце «добра вядомая», Масква заўсёды выступала за стварэнне незалежнай дзяржавы Палесціна, заявіў Уладзімір Пуцін на пленарным пасяджэнні Міжнароднага форуму «Расійскі энергетычны тыдзень», піша РБК.

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

«Пазіцыя Расіі, пра якую вы згадалі, і я толькі што выклаў, яна склалася не сёння, не ў сувязі з гэтымі трагічнымі падзеямі, а на працягу дзесяцігоддзяў. І гэтая пазіцыя добра вядомая і ізраільскаму боку, і нашым сябрам у Палесціне. Мы заўсёды выступалі за выкананне пастаноў Рады Бяспекі ААН, маючы на ўвазе перш за ўсё стварэнне незалежнай суверэннай палесцінскай дзяржавы», — сказаў Пуцін.

Ён адзначыў, што першапачаткова гаворка ішла аб стварэнні дзвюх незалежных і суверэнных дзяржаў — Ізраіля і Палесціны.

«Ізраіль, як вядома, створаны, а Палесціна як самастойная і суверэнная дзяржава так і не створаная», — падкрэсліў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Каментары6

  • ЦРУ
    11.10.2023
    Вова пралiчыўся, бо развязаць як планавалася праз крывавыя зверствы ХАМАС "вялiкую вайну" памiж арабскiм светам i Iзраiлем, а галоўнае памiж Iсламам i Хрысцiанствам, з уцягваннем усiх iсламскiх краiн i краiн Захада, у першую чаргу Эўропы i ЗША не атрымаецца. Хоць канечне Хамас старалiся i атрымалi усе небходныя iнструкцыi як дзейнiчаць, каб распалiць вогнiшча: i ў дамы ўрывалiся i растрэльвалi цэлымi семьямi, i дзецям голавы адразалi i так далей. Разлiчвалi безумоўна на адказ. Па факту з iсламскага свету толькi аятала закукарэкаў, дый i той заранее крамлем падрыхтаваны, а астатнiя не спяшаюцца ўвязвацца ў вайну з тамагаўкамi i трайдэнтамi, бо таксама не дурныя, зразумелi адкуль аслiныя вушы тырчаць. Вось вова i кукарэкае па факту ўжо правалiўшагася крывавага спектакля, а хамас вова цяпер безумоўна знiшчаць, i нiхто не будзе чырыкацца.
  • Гэта ж відавочна
    11.10.2023
    Ёсік, ён пацук гэбісскі
  • Такая вось расея
    11.10.2023
    Ёсік, х..ло непакоiцца пра палесцiнскi народ а сам з хамасам падставiў гэты народ пад удар, разбурэннi i голад, крывадушнiк.

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры27

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Валянцін Стэфановіч: Турма — гэта як смерць, толькі ты жывы3

У Diamond City адкрываецца гіпердыскаўнтар. Што чакае пакупнікоў у самай буйной краме сеткі

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі39

У Мінадукацыі расказалі, калі і як пройдуць выпускныя вечары ў школах5

З'явілася першае ВІДЭА з Андрэем Пачобутам2

Літва афіцыйна ўводзіць ліміт на ўвоз паліва з Беларусі3

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры27

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць