Грамадства1010

Вера Палякова-Макей: Я зрабіла б усё магчымае, каб змяніць тыя абставіны, якія са мной адбыліся

Удава былога міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея адсвяткавала 45-гадовы дзень нараджэння. Падчас юбілею яна распавяла пра асабістае. Вера Палякова-Макей сказала, што зрабіла б усё магчымае, каб змяніць тое, што адбылася, піша blizko.by.

 Вера Палякова-Макей. Скрын відэа

«Мне хацелася б заставацца дзёрзкай, юнай — хаця б у душы. Мне здаецца, што калі чалавек юны ў душы, то і знешне ён выпраменьвае святло, дабро, — сказала Палякова. — Мне хочацца, каб былі здаровыя і шчаслівыя мае дзеці. Яны зараз — маё жыццё, я дзеля іх жыву, дзейнічаю. Каб былі шчаслівыя і здаровыя мае бацькі, каб я іх не засмучала, таму што апошнім часам я іх часта засмучаю…

Каб быў мір ва ўсім свеце. Мне вельмі хацелася б, каб людзі сталі дабрэйшымі і каб у жыцці было больш святла…» — сказала Макей. 

Яна распавяла, што кожны свой дзень нараджэння я абавязкова грала прэмʼеру для сваіх гледачоў. І спектакль «Майстар і Маргарыта» выпусцілі ў ліпені менавіта для таго, каб паказаць на ейны дзень нараджэння. 

«Я два гады выношвала гэтую ідэю, але ўвесь час была псіхалагічна не гатовая сыграць гэтую ролю. Каб сыграць яе так, як я бачу і адчуваю (усе свае ролі я не граю, а жыву на сцэне), мне трэба было, мусіць, набраць нейкі жыццёвы багаж. Гэты год быў вельмі цяжкім для мяне ў эмацыйным плане, і гэты спектакль — гэта мая споведзь, даніна майму мужу…

Маргарыта — яна атрымалася вельмі моцная ў мяне жанчына. Жанчына, гатовая зрабіць усё, каб выратаваць душу свайго каханага. І для гэтага яна і ідзе ў пекла практычна і праходзіць там усе выпрабаванні — толькі дзеля таго, каб вярнуць яго сабе.

Мне здаецца, што калі б у рэальным жыцці гэта было магчыма, то, канешне, я зрабіла б усё магчымае, каб змяніць тыя абставіны, якія са мной адбыліся…» — сказала Макей.

Гаворка перайшла на творчыя планы, і ўдава Уладзіміра Макея расказала:

«Насамрэч шмат рэжысёраў, з якімі я знаёмлюся на розных фестывалях, у апошні час часта кажуць мне: «Ты — Васа Жалязнова». І мы сапраўды абмяркоўваем, што было б крута паставіць «Васу Жалязнову». Таму што тое, як я зараз праходжу свой шлях і ў ролі дырэктаркі, і ў ролі кіраўніцы, і ў ролі досыць моцнай жанчыны…

Напэўна, надышоў той час і момант, калі я змагла б па-сапраўднаму сыграць гэтую ролю. Таму пакуль шукаем сродкі. Зарабляем грошы, — сказала Вера Палякова і засмяялася, — каб ажыццявіць новую пастаноўку… І я думаю, усё ўдасца».

Васа Жалязнова — гэта гераіня аднайменнай трагедыі Максіма Горкага, моцная жанчына, натура валявая, дзейная і ўладарная, галоўная ў сям'і і лідарка спадчыннага бізнэсу. Жалязнова замужам за мужчынам, на 18 гадоў старэйшым за яе. Нагадаем, што Уладзімір Макей быў на 20 гадоў старэйшы за Веру Палякову.

У п'есе Жалязнова штурхае мужа да самагубства пасля таго, як ускрываюцца кампраметуючыя яго абставіны, і робіць тое, каб уратаваць гонар сям'і.

Сцэна са спектакля «Майстар і Маргарыта» ў ТЮГу. Вера Палякова ў ролі Маргарыты

Вера Палякова — актрыса, дырэктарка Тэатра юнага гледача, удава былога міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Яе муж пайшоў з жыцця ў лістападзе 2022 года. Імаверная прычына смерці Уладзіміра Макея — суіцыд.

 

Каментары10

  • /
    24.10.2023
    https://www.youtube.com/watch?v=wbXA2sg_iQ0 - ува што ператварылі ТЮГ ( фонд  развития русской культуры (
  • тэатр вар'ятэ
    24.10.2023
    https://www.youtube.com/watch?v=5QKURqFniYw - гэта ж парнаграфія. дужа крыўдна за вялікі твор. ВолАнд не даруе.
  • Kate
    24.10.2023
    Ну і навошта гэтая рэклама?

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць