Свет

На яшчэ адной хэлаўінскай вечарынцы ў ЗША адбылася страляніна з ахвярамі 

Адна жанчына загінула і дзевяць чалавек атрымалі раненні ў выніку перастрэлкі на вечарыне ў гонар Хэлаўіна ў амерыканскім Індыянапалісе (штат Індыяна), паведаміла CNN.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Daniel Scofano / vecteezy.com

Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся ў ноч на 29 кастрычніка. Супрацоўнікі паліцыі ўжо накіроўваліся да месца здарэння з-за скаргі на правядзенне вялікай вечарынкі ў гонар Хэлаўіна, калі пачулі стрэлы і ўбачылі натоўп, які бег адтуль.

Па словах паліцыянтаў, адзін чалавек, як мяркуецца, дарослая жанчына, загінула на месцы здарэння. Яе асоба пакуль не ўстаноўлена. Яшчэ дзевяць чалавек былі дастаўленыя ў бальніцы, паводле папярэдніх даных, іх узрост вар'іруецца ад 16 да 22 гадоў. Усе параненыя знаходзяцца ў стабільным стане.

На месцы здарэння было выяўлена некалькі адзінак агнястрэльнай зброі. Некалькі чалавек былі затрыманыя, цяпер высвятляецца іх датычнасць да інцыдэнту.

Раней у тую ж ноч у горадзе Ібар-Сіці (штат Фларыда, ЗША) падчас святкавання Хэлаўіна дзве групоўкі развязалі бойку і адкрылі стральбу. Гэта прывяло да гібелі двух чалавек і шпіталізацыі яшчэ 18.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць