Спорт2121

З брэсцкім «Дынама» згуляла каманда расійскіх комікаў, якія выступалі ў «ДНР». Гледачоў сабралася нямала

У таварыскім матчы 11 лістапада футбольны клуб вышэйшай лігі «Дынама-Брэст» аказаўся мацнейшым за расійскі клуб аматарскай медыялігі «10». Матч скончыўся з лікам 3:1, а паглядзець яго прыйшло нямала народу — цэнтральная трыбуна была поўная.

Скрын відэа з тэлеграм-канала ФК «10»

Стваральнікі каманды «10» расійскай аматарскай медыялігі, — комікі з ТНТ Азамат Мусагаліеў і Дзяніс Дорахаў.

У верасні гэтага года комікі выступалі з канцэртам у «ДНР». Дорахаў пасля расказаў журналістам, што пагутарыў з расійскімі салдатамі, што ваююць ва Украіне, і тыя падаліся яму «душэўнымі людзьмі». Пасля гэтага канцэрта Мусагаліеў трапіў ва ўкраінскую базу «Міратворац». Дорахаў у ёй з 2019-га пасля наведвання анэксаванага Крыма.

Сярод тых, хто прыехаў у складзе каманды ў Брэст, былыя гульцы беларускіх каманд: Яўген Памазан (брамнік мінскага «Дынама» ў 2020-2021 гадах) і Пётр Тэн (гуляў у «Мінску» ў 2020-м), казахстанскі гулец Максім Грэк (выступаў за «Белшыну» ў 2020-м).

Фота: тэлеграм-канала ФК «10»

«Атмасфера на стадыёне: тушыце гэты пажар. Дзякуй за прыём, Брэст. На маім футбольным шляху — гэта першы матч з такой колькасцю заўзятараў», — напісаў футбаліст Іван Гусеў.

Пасля гульні дырэктар «Дынама-Брэст» Аляксандр Неўдах уручыў Мусагаліеву падарунак ад клуба, у тым ліку імянную майку ў гонар матча.

Фота: тэлеграм-канал «Дынама-Брэст»

Каментары21

  • Вас
    12.11.2023
    За дзень да пачатку матча было прадана толькі некалькі квіткоў. Звычайная паказуха у Берасці. Нагналі БРСМ і іншых...
  • Вероятный
    12.11.2023
    Брест-сіла перагарнуў старонку! 

    Не толькі тую ад жніўня 2020-га, але і наступную пад нумарам 24.02.22. 
  • Kotya
    12.11.2023
    Вас, не льстите беларусам. Есть те, кто ни за что не пойдут, а есть те кому все равно. Вон в Минск михалков приезжает (висят афишы по городу) и некоторые другие рос пропагандисты и поддерживающие войну и никто билеты на них не заставляет покупать, но они собирают свои залы. Сама недавно смотрела из интереса сколько пойдет людей на киркорова и там 80% билетов было продано. 

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць