Каментары да артыкула

«Бацькі заўсёды казалі, што нарадзілі сястрычку для мяне». Як склаліся адносіны ў сем’ях, дзе старэйшыя дзеці глядзелі малых 

  • -_-
    26.11.2023
    "Калі мама нарадзіла брата, мне было ўсяго дзевяць гадоў. Калі яму было каля года, мама вырашыла выйсці на палову дня на працу. У мяне была якраз другая змена ў школе. Таму да абеду сядзела з братам, а пасля бегла на заняткі."
    прам, як у мяне. нянькай стала ў 9 год. плакаць таксама хацелася, бо хацелася пайсці ў секцыю ці кружок, а няможна. і інш.

    а яна шкадлівая была. так неяк выбегла на лоджыю, закрыла за сабой дзверы на кручок і дражніцца (паказвае бураціны нос). думаю - што рабіць? а рабіць трэба хутка, бо лоджыя незашклёная. стала адкрываць вакно. шкло пэўна дрэнна трымалася, асыпалася. але малая аказалася дома.
    што зрабіла маці, калі прыйшла? стала араць з парога - ааа! ты разбіла вакноо! яе не цікавіла - як мы? і што з рукі ў мяне цячэ кроў... арала не спыняючыся (яна пастаянна арала, прычым абсалютна без поваду) так, што нават суседка прыйшла. суседка спытала - як дзеці? а маці пофіг

    ну і... неяк я даведалася, чаму яна нарадзіла сястру: "а раптам з табой, што здарыцца". ну то бок, як запасную...
  • Сонейка
    26.11.2023
    -_-, я таксама чула гісторыі, калі дзіця нараджаюць, каб было "запасное"(( жах
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць