Грамадства88

Найбольш паспяховы ў катэгорыі «алень». Якія паляўнічыя трафеі мае былы міністр Шуневіч і яго жонка?

Старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Шуневіч учора на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прапанаваў паляваць на чырвонакніжнага бурага мядзведзя, а таксама выказаўся пра паляўнічых у «народным апалчэнні». «Гэта чалавек, які не баіцца крыві як мінімум», — сказаў Шуневіч.

Ігар Шуневіч з трафеем. Фота: trophybook.by

Пра тое, як у жыцці былога міністра ўнутраных спраў важнае паляванне, сведчаць даныя з сайта «Кніга трафеяў» — прозвішча і ініцыялы Шуневіча там сустракаюцца даволі часта. 

Мяркуючы па ўсім, найбольш паспяховым Ігар Шуневіч аказаўся ў катэгорыі «алень» — там у яго чатыры ўзнагароды. У паляванні на лася — тры ўзнагароды, на астатніх жывёл, відаць, былы міністр радзей палюе. 

Катэгорыя «алень». Скрын сайта trophybook.by

Трафеі паляўнічага на сайце фіксуюцца з 2014 года (тады ён каля двух гадоў займаў пасаду міністра ўнутраных спраў Беларусі). Тады ён забіў еўрапейскага лася ў Нясвіжскім раёне і трафей рагоў атрымаў срэбны медаль. У 2018-м зноў жа рогі еўрапейскага лася (забіты ў туркомплексе Чырвоны Бор у Верхнядзвінскім раёне) — і бронзавы медаль. У тым жа раёне і з такім медалём Шуневіч здабыў рогі лася ў 2019 годзе.

Катэгорыя «лось». Скрын сайта trophybook.by

На высакародных еўрапейскіх аленяў Шуневіч паляваў у Чырвоным Бары. За рогі гэтых жывёл ён атрымаў ажно тры залатыя медалі (у 2017, 2018 і 2019 гадах) і адзін срэбны (у 2020 годзе). 

Год таму Ігар Шуневіч распавядаў у інтэрв’ю расійскаму агенцтву «Спутнік» пра свае мары ў паляванні, хобі жонкі і жаданне стварыць нацыянальную кнігу паляўнічых трафеяў і нават музей.

«Мае мары дастаткова прымітыўныя. Я заўсёды мару пра новую нейкую паляўнічую зброю. Дрэннай зброі не бывае, бывае мала грошай на яе набыццё», — казаў ён.

Пра трафеі ён дадаваў, што толькі ў рэдкіх выпадках папаўняе сваю калекцыю і навучыўся адмаўляцца ад стрэлаў. І адзначаў, што ягоная жонка таксама займаецца паляваннем. 

«У асноўным гэта трафеі маёй жонкі. Сёння яна знаходзіцца на піку паляўнічай кар'еры сваёй. Яна спасцігае нейкія новыя гарызонты, рубяжы. І яе перамогі над сабой і яе заваёвы даюць мне больш задавальнення, чым свае ўласныя», — сказаў Шуневіч і прызнаўся, што за апошні час самым вялікім шчасцем для яго было падарыць жонцы годную паляўнічую зброю на дзень нараджэння.

Жонка Шуневіча Таццяна Уладзіміраўна таксама ёсць на сайце «Трафейная кніга». Яна мае ўзнагароды за паляванне на лася і аленя (два залатыя медалі, адзін срэбны і адзін бронзавы).

Таццяна Шуневіч на паляванні. Фота: trophybook.by

Акрамя пары Шуневічаў, у кнізе трафеяў часта згадваюцца прозвішча і ініцыялы былога прэм’ер-міністра Сяргея Румаса, цяперашняга прэм’ера Рамана Галоўчанкі і іншых чыноўнікаў. Таксама ўзнагароды атрымліваў Дзмітрый Богуш, бізнэсмен і былы намеснік старшыні Тэхнабанка, які цяпер прызнаны палітзняволеным. 

Каментары8

  • Кубраков
    14.11.2023
    Весело вам. Да Бог, чтобы вы оба делали такие улыбающиеся фото возле трупов своих детей и внуков.
  • No
    14.11.2023
    Якая ж ганебнасць!
    Ён і ягоная жонка - не паляўнічыя, а забойцы.

    Сямейка прусака знішчае краіну, а сямейка Шуневіча жывёл.

    Дзе дно цярпілы?
  • Дзед
    14.11.2023
    Чаму Лукашэнка не пасадзіць гэтага браканьера?

Цяпер чытаюць

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом15

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пацвердзіў, што ЗША могуць перанакіраваць зброю, прызначаную для Украіны, на Блізкі Усход9

Жыхар Гродна пайшоў на рыбалку і за час прагулкі зняў з сябе больш за 140 кляшчоў4

У Крэўскім замку будуць ствараць музей

У гомельскім рэстаране затрымалі ўдзельнікаў «Гукання вясны». Ім даюць суткі і буйныя штрафы18

Беларуска набыла дзіцяці джынсы Mark Formelle — а ў кішэні знайшла загадкавую запіску з кітайскімі іерогліфамі4

Латвійскія дэпутаты аказаліся ў эфіры беларускага дзяржтэлеканала, хоць не давалі яму інтэрв’ю. Як так выйшла3

«Працуем над гэтай мэтай». Джон Коўл адказаў на ліст Кацярыны Андрэевай

ЗША могуць пацвердзіць знішчэнне каля траціны ракетнага арсеналу Ірана3

Беларусь адкрые ў КНДР пасольства і пачне дамаўляцца пра бязвіз4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом15

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць