Спорт55

Паміж В'етнамам і Трынідадам. Зборная Беларусі завяршыла год на 95-м месцы ў рэйтынгу ФІФА

Міжнародная футбольная федэрацыя апублікавала новы рэйтынг-ліст футбольных зборных.

Зборная Беларусі скончыла адборачны турнір да чэмпіянату Еўропы на 4-м месцы ў групе. Фота: abff.by

Беларусь узнялася на пяць пазіцый і займае 95-е месца з 1232,8 баламі. У мінулым месяцы зборная пад кіраўніцтвам іспанскага трэнера Карласа Алоса двойчы перамагла: Андору і Косава.

Перад намі — Сірыя, Уганда, Арменія і В'етнам. За намі — Трынідад і Табага, Бенін, Кыргызстан, Палесціна і Казахстан.

Прычым Казахстан працягне барацьбу за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы праз стыкавыя матчы Лігі нацый.

Першае месца ў рэйтынгу ФІФА займае Аргенціна.

У дванаццатку ўваходзяць Францыя, Англія, Бельгія, Бразілія, Нідэрланды, Партугалія, Іспанія, Італія, Харватыя, Уругвай, ЗША.

Каментары5

  • Спадар
    30.11.2023
    Жвір,пнх разам з "вашай камандай"! 
  • Жвір
    30.11.2023
    Наша каманда, канечне ж, страціла ў рэйтынгу, "дзякуючы" Кандрац'еву, але рэальна мае патэнцыял, каб займаць пазыцыю, як мінімум, сярод першых 50 каманд. Спадзяюся, што ў наступным годзе наша каманда пераканаўча давядзе гэта ўсім скептыкам. Вось, каб яшчэ Ганчарэнку запрасілі кіраваць нашай камандай... Нажаль БФФ такі варыянт не прыме.
  • Вір
    30.11.2023
    Жвір, З кіраўнікамі федэрацыі накшталт артылерыста, гранатакідальніка і гіравіка патэнцыял хутчэй неўзабаве дасягнуць 150-га месца.

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай22

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года20

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай22

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць