Грамадства22

Галоўнага інжынера «Мілкавіты» будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»

25 студзеня ў Гомельскім абласным судзе пачнецца працэс над 46-гадовым Аляксандрам Стругальскім, які да затрымання працаваў галоўным інжынерам гомельскага ААТ «Мілкавіта». Яго абвінавацілі ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці», піша «Гомельская вясна». 

Аляксандр Стругальскі быў затрыманы ў кастрычніку 2022 года. Затрыманне ажыццяўляла Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. У праўладных тэлеграм-каналах пісалася, што ён «спрабаваў сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндума» і дасылаў грошы ў фонд дапамогі палітычным зняволеным BySol. 

Крымінальная справа супраць Стругальскага вядзецца па артыкуле 361-2 Крымінальнага кодэкса — фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (у фармулёўцы да 26.05.2021). Судовае пасяджэнне пачнецца 25 студзеня ў 14 гадзін 30 хвілін, справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Багінскі.

ААТ «Мілкавіта» — найбуйнейшае ў Гомельскай вобласці прадпрыемства малочнай вытворчасці. Стругальскі працаваў галоўным інжынерам з чэрвеня 2019 года. 

Каментары2

  • Абураны
    16.01.2024
    Колькі ж годных людзей перасадзілі гэтыя чэрці.
  • Таксама абураны
    17.01.2024
    Абураны, я так разумею, чарцям злілі базы даных данатараў, вось яны садзяць і садзяць іх. Мяркуеце яна некалі самі спыняцца? Цікавей, як пакараныя вінныя ў зьліве шчырых людзей?

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць