Вайна3232

У Белгарадскай вобласці Расіі ўпаў вайсковы Іл-76. Загінулі 74 чалавекі. Магчыма, гэта былі палонныя ўкраінцы

Ваенна-транспартны самалёт Іл-76 упаў у Карачанскім раёне Белгарадскай вобласці. На борце былі 74 чалавекі, усе яны загінулі. Украінскія СМІ са спасылкаю на крыніцы ў Сілах абароны заявілі, што самалёт быў збіты УСУ. Мінабароны Расіі сцвярджае, што на борце былі 65 украінскіх палонных. 

Момант падзення самалёта трапіў на відэа.

Мінабароны Расіі сцвярджае, што на борце Іл-76 былі 65 палонных УСУ, якіх перавозілі для абмену, а таксама 6 членаў экіпажу і 3 суправаджаючыя. Агулам 74 чалавекі, яны ўсе загінулі.

«Украінская праўда» са спасылкай на крыніцы ў Сілах абароны спачатку пісала, што расійскі самалёт Іл-76 быў збіты УСУ. Украінцы сцвярджалі, што самалёт перавозіў ракеты да комплексаў С-300, якімі абстрэльваюць Харкаўскую вобласць, потым допіс быў адрэдагаваны.

Расіяне даводзяць, што папярэджвалі Украіну пра тое, што будуць перавозіць палонных.

Каментары32

  • Кронан
    24.01.2024
    65 палонных "буратаў"
  • Выўчуга
    24.01.2024
    Не было там палонных, ракеты. Ёсць даследванне.
  • Янка
    24.01.2024
    Нават калі расейцы не хлусяць - то імаверная гібель ваеннапалонных будзе безумоўна з'яўляцца чарговым ваенным злачынцтвам расеі. Бо Жэнеўскімі канвенцыямі гэта кваліфікуецца як выкарыстоўванне абараняемых канвенцыямі асобаў у якасці жывога шчыта і прама забаронена.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

Як законна пазбавіцца ад небяспечнага дрэва ў двары і не атрымаць штраф

У РНР знайшлі крытычныя дзіркі. Пад пагрозай 70 працэнтаў сайтаў2

Віцебскі студэнт стварыў праграму для кантролю за станам радзімак

У Мінску рабочы зваліўся з даху і загінуў1

У Мінску адкрылі яшчэ адзін Mak.by9

Памочнік Пуціна: Справа ідзе да завяршэння канфлікту ва Украіне11

Полацкае прадпрыемства выпускае «правераныя ў баявых умовах» бронекамізэлькі ZoV4

Стала вядома, якія маркі машын беларусы найбольш завозяць з-за мяжы2

Каманды Ціханоўскай і Наўроцкага паставілі кропку ў спрэчцы вакол Касцюшкі37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць