Свет11

Найбуйнейшы НПЗ Індыі адмовіўся прымаць расійскія танкеры

Расійскія нафтавікі адчуваюць усё большыя праблемы з пастаўкамі ў Індыю, якая стала другім найбуйнейшым пакупніком нафты ў Расіі пасля яе ўварвання ва Украіну, нарасціўшы імпарт больш чым у 30 разоў. Як паведамляе Reuters, прыватны індыйскі НПЗ Reliance Industries — аператар найбуйнейшага ў свеце комплексу па перапрацоўцы нафты — адмаўляецца прымаць сыравіну, якую дастаўляюць танкеры дзяржаўнага «Саўкамфлоту».

Расійскі танкер Svet. Фота: «Саўкамфлот»

Пасля таго, як расійская кампанія трапіла пад амерыканскія санкцыі, Reliance патрабуе, каб нафта не дастаўлялася яе суднамі. Іншыя індыйскія НПЗ таксама плануюць адмовіцца ад выкарыстання суднаў, якія належаць «Саўкамфлоту», паведамілі Reuters тры крыніцы ва ўрадзе Індыі і ў нафтаперапрацоўчай галіне.

Па словах аднаго з суразмоўцаў агенцтва, рашэнне аб заходзе судоў «Саўкамфлоту» і іншых падсанкцыйных танкераў у індыйскія парты будуць прымаць улады.

«Мы аддаем перавагу таму, каб нашыя НПЗ не прымалі нафту на суднах, якія трапілі пад санкцыі, з-за нашых палітычных і камерцыйных інтарэсаў, а таксама санкцый ЗША», — сказала адна з крыніц ва ўрадзе Індыі.

У выніку пастаўкі расійскай нафты ў Індыю, якія ўжо зменшыліся больш чым на траціну ў канцы 2023 года, могуць зменшыцца яшчэ больш: НПЗ імкнуцца пазбегнуць любой негатыўнай рэакцыі з боку Вашынгтона і «праяўляюць асаблівую асцярожнасць», патлумачыла крыніца Reuters.

Індыя, якая не далучылася да санкцый летам 2023 года, закупляла 2,15 млн барэляў расійскай нафты штодня — каля паловы ўсяго марскога нафтавага экспарту з Расіі. Да студзеня пастаўкі зменшыліся да 1,5 млн барэляў за дзень пасля таго, як ЗША ўнеслі ў санкцыйныя спісы дзясяткі танкераў «ценявога флоту» Крамля, а банкі «дружалюбных» краін пачалі блакаваць плацяжы.

Спробы «Раснафты» заключыць доўгатэрміновыя кантракты з дзяржаўнымі індыйскімі НПЗ праваліліся. Пасля перамоў Bharat Petroleum і Hindustan Petroleum, якія доўжыліся амаль месяц, прынялі пастанову не браць на сябе жорсткіх абавязкаў у закупках у найбуйнейшай нафтавай кампаніі Расіі ў гэтым фінансавым годзе.

Расійскую нафту Індыя замяняе на саудаўскую: у лютым пастаўкі з Саудаўскай Аравіі на індыйскі рынак выраслі на 22%, а найбуйнейшая прыватная нафтаперапрацоўчая кампанія, Reliance Industries, набыла максімальны аб'ём з траўня 2020 года.

Каментары1

  • Gea Weer
    21.03.2024
    Японец. Японскай пабудовы.

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?6

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка13

Лукашэнка пахваліў Трампа і параіў адпусціць Мадура3

Трамп паабяцаў моцныя ўдары па Іране на наступным тыдні

Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі беспілотнік упаў у раку і параніў жанчыну7

«Бяру ўсё, што па зніжках». Беларуская пенсіянерка распавяла, што можа сабе дазволіць у эміграцыі ў Варшаве8

Алана Гебрэмарыям расказала, чым будзе адрознівацца новае аб’яднанне палітзняволеных жанчын10

«Фортку адкрыць немагчыма, аглухнеш ад крыкаў»: у Гродна зноў вярнуліся чайкі2

Каля ГЦ «Валяр'янава» як свечка згарэў аўтамабіль

Лукашэнка: Я не кажу, што мы заўтра ўдарым «Арэшнікам» па Вільні, Варшаве або Кіеве40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?6

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць