Сілавікі затрымалі гродзенца за здымкі вайсковай тэхнікі. На відэа ў яго падбітае вока
Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа затрымання жыхара Гродна, які, паводле аўтараў відэа, за грошы фатаграфаваў ваенныя абʼекты.

«Медыязона» высветліла, што ў сацыяльных сетках затрыманы падпісаны як Кірыл Гаўрылаў. Ён 2003 года нараджэння і пражывае ў Гродне. У міліцэйскім роліку бачна, што ў хлопца падбітае левае вока.
На камеру хлопца прымусілі сказаць, што яму за грошы прапанавалі сабраць інфармацыю пра вайсковыя абʼекты Беларусі і сфатаграфаваць іх.
У роліку паказваюць фота зенітна-ракетных комплексаў С-300 і РСЗА «Град». Ці зрабіў гэтыя фотаздымкі затрыманы, невядома. Таксама невядома, па якім артыкуле затрымалі гарадзенца і дзе ён зараз знаходзіцца.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары
Выконваюць норму па затрыманых, каб імітаваць "карыснасць"...