Удзел у мерапрыемстве ўзяў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Атрад спецыяльнага прызначэння «Беркут», які тыдзень таму атрымаў прыстаўку асобны» з пераўтварэннем у вайсковую часць, атрымае свой баявы сцяг, піша БелТА.
У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшоў урачысты рытуал уручэння баявога сцяга вайсковай часці 5528 унутраных войскаў МУС. Удзел у мерапрыемстве ўзяў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
«Беркут» стварылі ў снежні 2022 года на базе вайсковай часці. Тыдзень таму ў адпаведнасці з указам Лукашэнкі атрад спецпрызначэння атрымаў прыстаўку «асобны» з пераўтварэннем у вайсковую часць.
Сярод задач «Беркута» — барацьба з «незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі і дыверсійнымі разведвальнымі групамі ў ходзе правядзення контртэрарыстычных аперацый».
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары