Грамадства4444

Астапеня: «Калі вы раззлуеце дзеда, то чаго дасягнеце? Задача — кожны дзень развіваць Беларусь»

У інтэрв'ю ютуб-каналу «ЧаснОК-LIVE» сацыёлаг Рыгор Астапеня расказаў, чым дэмакратычны рух можа дапамагчы Беларусі замест таго, каб проста «злаваць дзеда».

Рыгор Астапеня Григорий Астапеня Grigory Astapenia
Рыгор Астапеня. Скрын відэа chestnok_live / YouTube

Астапеня лічыць, што сёння дэмакратычны рух не можа перамагчы Аляксандра Лукашэнку і гэта «проста трэба прызнаць». Аднак ён не бачыць прычын, каб апускаць рукі. Ёсць шмат рэчаў, якія можна зрабіць.

«Сэнс не ў тым, што ты змагаешся з рэжымам, а ў тым, што развіваеш Беларусь. Твая задача — пастаянна, кожны дзень развіваць Беларусь. Каб больш людзей цябе глядзела на ютуб-канале, каб больш людзей ведала пра дэмакратычныя каштоўнасці, беларускую мову і гэтак далей».

Такім чынам, адзначае Астапеня, грамадства становіцца «больш разумным і сучасным».

«Калі вы раззлуеце дзеда, то чаго дасягнеце? У чым мэта? Што адбываецца пасля таго, што вы [гэта] зрабілі?»— задаецца пытаннем Астапеня і заўважае:

«Трэці год шырокіх эканамічных санкцый. Нічога не адбываецца. Мы бачым, што сістэма перабудавалася. Усе адаптаваліся, усё працягваецца далей. Пры тым, што санкцыі б'юць па дэмакратычным руху».

На погляд Астапені, беларусы ўнутры краіны не любяць санкцыі, бо яны замест рэжыму б'юць непасрэдна па іх: «Аляксандр Лукашэнка не лётае «Белавія», не ездзіць электрычкай у Вільню і на памежныя пераходы паміж Польшчай і Беларуссю. То-бок для чаго гэта ўсё робіцца?

Мы бярэм інструмент, якім на самой справе не валодаем, махаем ім. Але рэжым не адчувае ніякага страху, бо ён не б'е па ім. І пры гэтым атрымліваем адмоўнае стаўленне беларусаў да ўведзеных санкцый».

Чытайце яшчэ:

«Не злаваць дзеда». Рыгор Астапеня прапанаваў новую стратэгію дэмакратычным сілам

Якую Беларусь хочуць беларусы? Аналіз апытанняў дае цікавую карціну

«Мы павінны здацца Лукашэнку?» Латушка адказаў Астапеню

Каментары44

  • Шып
    31.03.2024
    Не думаў, што Астапеня такі наіўны, такое адчуванне, што апошнія 4 гады ён правёў на Марсе. Тыя, хто кожны дзень развіваў Беларусь, многіх з іх зараз катуюць у турмах. Лукашэнку і яго вычварэнцаў зараз злуе ўсё, любая ініцыятыва прызнаецца экстрэмісцкай. І што на гэта адказвае Астапеня - “не злаваць дзеда і зняць санкцыі”. Хай ён гэта ў твар скажа ўсім палітзняволеным і іх сваякам!
  • Ф
    31.03.2024
    Можа, таму што "шырокія" санкцыі не такія ўжо й шырокія. І не працуюць супраць лукі і яго асяроддзя, як і супраць пойла і яго асяроддзя?
  • Жорык
    31.03.2024
    А нахрэн вы выходзілі ўвогуле, зараз бы сядзелі ў сваіх кватэрах і дамах і самалёты б лёталі і не было б на граніцах бардака і г. д.. І санкцый бы не было. 

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць