Свет2222

Міністр абароны ЗША раскрытыкаваў удары Украіны па расійскіх НПЗ

Лойд Осцін заклікаў Украіну засяродзіцца на ваенных цэлях.

Лойд Осцін. Фота: Michael Probst / AP

Атакі Украіны на нафтаперапрацоўчыя заводы ў Расіі могуць паўплываць на глабальныя энэргетычныя рынкі. Пра гэта кіраўнік Пентагона Лойд Осцін заявіў на пасяджэнні Камітэта Сената ЗША па ўзброеных сілах, піша «Украінская праўда».

Осцін заклікаў Украіну засяродзіцца на вайсковых цэлях.

«Такія атакі могуць уплываць на глабальную энергетычную сітуацыю. Украіне лепш знішчаць тактычныя і аператыўныя цэлі, якія могуць паўплываць непасрэдна на бой», — сказаў Осцін.

Акрамя гэтага, Осцін заклікаў Кангрэс ухваліць дадатковую вайсковую дапамогу Украіне і падкрэсліў, што такая дапамога будзе спрыяць таксама павелічэнню абароннай вытворчасці ў саміх Злучаных Штатах, гэтыя грошы будуць спрыяць працы абароннай прамысловасці.

Bloomberg піша, што каментары Осціна адразу асудзіў сенатар-рэспубліканец Цім Котан, які абвінаваціў Белы дом у перашкодзе эфектыўным дзеянням Украіны з-за палітычных меркаванняў: «Думаю, што адміністрацыя Байдэна не хоча, каб цэны на газ павышаліся ў год выбараў».

Каментары22

  • Какжэтак
    10.04.2024
    Так ваша ж ніва нам залівала ў вушы, што гэта Трамп і рэспубліканцы здаюць Украіны. Байдэн прідэ - порядок навідэ. "Незалежная украінская прэса", у выглядзе якога-небудзь тас портнікава і іншых, нас зараз растлумачыць, што Осцін кажа усё правільна. А ва ударах па НПЗ вінаваты Трамп і Залужны.
  • Рыгорчык
    10.04.2024
    Як толькі пайшлі сапраўдныя справы па знішчэнні оркастана ў гэтых блажэнных зноў паджылкі затрасліся
  • Пятрр
    10.04.2024
    Цяпер вам ясна, як адміністрацыя Байдэна "дапамагае" Украіне, ці яшчэ не? Залужнага знялі таксама па патрабаванні Байдэна. Зброі не даюць, толькі трохі грошай, каб Зеля са сваёй хеўрай маглі ціхенька красьці і былі паслухмянымі. НПЗ у іх "не ваенныя цэлі", міністр абароны мамкін..

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць