Эканоміка2121

«Цяперашні крызіс беларускага IT не часовы, а фундаментальны» — аналітык

Бізнэс-аналітык Аляксей Быкаў называе прычынай не толькі рост штучнага інтэлекту, але і пераарыентацыю амерыканскага аўтсорсу на іншыя рэгіёны планеты, найперш Лацінскую Амерыку, а таксама слабасць беларускай адукацыі.

Беларускі мільянер Юрый Мельнічак спрагназаваў крызіс у ІТ і ў Парку высокіх тэхналогій, у прыватнасці, які быў арыентаваны на вялікія аўтсортынгавыя кампаніі, а цяпер згортваецца ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі Беларусі.

«Мельнічак усё правільна кажа, але ёсць некалькі момантаў, якія дапаўняюць карціну,— сказаў «Нашай Ніве» беларускі бізнэс-аналітык, які працуе ў сферы ІТ. — Цяперашні крызіс беларускага IT, здаецца, не часовы, ён фундаментальны. Тут галоўнае тое, што IT у Беларусі (і агулам ва Усходняй Еўропе) перастала быць сацыяльным ліфтам, і гэта была б добрая тэма для артыкула. А прычына тут комплексная, не толькі рост штучнага інтэлекту. З таго, што я бачу: 

1. Амерыканскія замоўцы апошнія гады пераарыентоўваюцца на Лацінскую Амерыку.

Так, якасць кадраў там пакуль што горшая, але і рэйты спецыялістаў у разы меншыя. Беларусы і ўкраінцы выходзяць неадэкватна дарагімі на аўтсорс, прасцей наняць і навучыць сальвадорцаў і калумбійцаў. Плюс амерыканцам прасцей з LatAm, бо адна таймзона і культурна яны ўсё ж бліжэйшыя (асабліва з лацінасамі ЗША). Плюс у Лацінскай Амерыцы свой унутраны рынак і інфраструктура з'яўляецца для стартапаў. Нездарма аўтсорс кшталту ЕПАМа адкрывае ўсё новыя і новыя офісы там. 

2. Мельнічак пра гэта згадваў, але не раскрыў: дэглабалізацыя, прычым не толькі разрыў ідзе на Захад, Кітай і Расію, але нават ЗША і Еўропа разыходзяцца.

ЕС уводзіць усё больш і больш рэгуляцый у сферы (кшталту General Data Protection Regulation), і амерыканскія кампаніі пакуль што іх стараюцца выконваць, але калі іх будзе больш і больш, а складанасць іх выканання перавысіць патэнцыйны прыбытак ад еўрапейскага рынку, амерыканскім тэхналагічным гігантам можа стаць проста нецікава, і рынак падзеліцца. І еўрапейскі рынак возьмуць пад сябе немцы і французы. 

3. Уплывае і вайна. Многія амерыканскія замоўцы проста перасталі наймаць нават украінцаў, не кажучы ўжо пра беларусаў. Салідарнасць салідарнасцю, а бізнэс-рызыкі ніхто не адмяняў. 

4. Беларускія аўтсорс-кампаніі, якія рэлакавалі сваіх супрацоўнікаў у Польшчу/Літву, без ільготаў ПВТ, калі яны вымушаныя плаціць падаткі як усе, проста неканкурэнтаздольныя.

І гэта таксама праблема. Нават у польскіх і літоўскіх кампаній рэйты вышэйшыя, не гаворачы ўжо пра амерыканскія FAANGі.

Неканкурэнтаздольныя, бо нізкая якасць менеджменту і іншых упраўленцаў. Нізкая якасць менеджменту, бо ў Беларусі ідэалагізаваная і нізкаякасная вышэйшая адукацыя.

Я думаю, што гэта не проста цыклічны спад, а што гэтая гісторыя надоўга. Беларускаму аўтсорсу капут. А прадуктовых паспяховых кампаній у такіх сацыяльна-палітычных умовах у Беларусі не з’явіцца»,— мяркуе бізнэс-аналітык.

Каментары21

  • Школьнік 8 клас
    02.05.2024
    Ну так чаму б было не працаваць. Працаўнкі - беларусы ў Беларусі, кліенты - з ЗША. Плюс падатковыя льготы.
  • Цыкл аўтсорса
    02.05.2024
    Спачатку ІТ “вясляроў на галерах” рэлакавалі ў Вільні і Варшавы, а цяпер, каб панізіць рэйты, будуць звальняць або рэлакаваць ужо ў Лацінскую Амерыку, а потым мабыць у Афрыку 😂
  • для кого-то нелепо но факт
    02.05.2024
    Весь айти благодаря батьке и держался. Налоговые льготы, инфраструктура, безопасность - если кто-то не считает что Беларусь до 2020-го была супер безопасной страной уровня Катара и ОАЭ то вы видимо нигде не были.

Цяпер чытаюць

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх9

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Хто будзе прэзідэнтам ва Украіне, вырашыць украінскі народ. Гэта не пытанне Трампа6

Юны расійскі лейтэнант быў шакаваны нападам на Украіну. Ён выйшаў на сувязь з украінцамі і стаў самым каштоўным агентам28

Памерла Зінаіда Харытончык — выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта з 60‑гадовым стажам3

Зяленскі пагадзіўся б не наносіць удары па расійскіх энергааб’ектах у абмен на пашырэнне зоны пакрыцця Starlink углыб Расіі9

Памёр акадэмік Яўген Бабосаў2

Эн Эплбаум: Чарговая спроба дамовіцца з Лукашэнкам праваліцца6

Ціханоўскі назваў аналітыка Юрыя Дракахруста «дура-дурахрустам», «дуракахрустам» і нават «пердахрустам»87

Ці пакараюць «Яндэкс таксі» за збоі ў Беларусі?1

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек117

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх9

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць