Вайна66

Большая частка дапамогі ад ЗША паступіць ва Украіну толькі летам

Пра сітуацыю з перадачай Украіне вайсковай дапамогі ад ЗША піша The New York Times.

Сістэма Patriot. Фота: Czarek Sokołowski / AP

28 красавіка Украіна атрымала першую партыю зброі ад ЗША з зацверджанага нядаўна пакета дапамогі. Гэта процітанкавыя ракеты, ракетныя снарады і 155-міліметровыя артылерыйскія снарады. 

Другая партыя гэтай зброі і боепрыпасаў прыбыла 29 красавіка. А 30 красавіка ў Польшчу прыбыла новая партыя ракет-перахопнікаў Patriot з Іспаніі. Са слоў высокапастаўленага іспанскага чыноўніка, хутка яны будуць на ўкраінскім фронце.

За апошні тыдзень на склады NATO ў Еўропе прыбыла мноства самалётаў, цягнікоў і грузавікоў з боепрыпасамі і сістэмамі ўзбраення меншага памеру для адпраўкі Украіне.

Але, па словах афіцыйных асоб, на пастаўку зброі, абяцанай Злучанымі Штатамі, Вялікабрытаніяй і Германіяй, якія за апошнія тры тыдні абвясцілі аб новай буйной ваеннай падтрымцы, могуць сысці месяцы, перш чым яна паступіць у колькасці, дастатковай для ўмацавання абараназдольнасці Украіны на полі бою.

Гэта ставіць пад сумнеў здольнасць Украіны стрымліваць расійскія атакі, праз якія Кіеў ужо некалькі месяцаў знаходзіцца ў нявыгадным становішчы, піша выданне.

Са слоў высокапастаўленага амерыканскага чыноўніка, Расія працягне дамагацца нязначных поспехаў на ўсходзе і паўднёвым усходзе Украіны напярэдадні 9 мая, Дня Перамогі. Аднак украінскія вайскоўцы не пацерпяць поўнага краху на лініі фронту, нягледзячы на востры недахоп боепрыпасаў.

Тым не менш, аналітыкі ва ўрадзе ЗША і за яго межамі кажуць, што, імаверна, у лепшым выпадку наступіць лета, а ў горшым — канец года, перш чым Украіна зможа стабілізаваць свае пазіцыі на лініі фронту дзякуючы новаму ўліванню дапамогі.

Адзін амерыканскі чыноўнік адзначыў, што спатрэбіцца час, каб вырашыць, якія прадметы можна было б перадаць Украіне, не высільваючы падраздзяленні NATO, якія павінны быць баяздольнымі, напрыклад, тыя, якія выкарыстоўваюць баявыя машыны пяхоты Bradley і бронетранспарцёры Humvee, якія былі часткай амерыканскага пакета.

Іншыя віды ўзбраення, такія як 155-міліметровыя артылерыйскія снарады, у якіх адчайна мае патрэбу Украіна, знаходзяцца ў дэфіцыце ва ўсім свеце.

Чакаецца, што новая сістэма Patriot паступіць ва Украіну не раней за канец чэрвеня. Яе пастаўка можа супасці з пастаўкай іншай буйной сістэмы ўзбраення, у якой Украіна даўно мае патрэбу: знішчальнікаў F-16. Хоць Украіна запытвала вайсковыя самалёты амаль з самага пачатку вайны ў лютым 2022 года, чакаецца, што яны будуць пастаўленыя толькі гэтым летам — і спачатку ў невялікай колькасці.

Каментары6

  • Такім хлусам месца на бт
    04.05.2024
    Байден прідэ - порядок навідэ , зноў павылазілі д**** з ботафермы ды пачалі адпрацоўваць крамлёўскія інфаўкіды. Такія яшчэ месяц таму па загаду z крамля трызнелі, што аніякай дапамогі ад ЗША ўжо не будзе, а калі дапамогу зацвердзілі, то атрмаўшы новую метадычку, пачалі скуголіць па новаму: “дадуць толькі наступным летам, большая частка абяцанняў, старыя танкі і ракеты па 1мільярду за шт”. Хлус, ты ж сам сабе супярэчаш - “абяцанні” і “танкі ды ракеты” - гэта ж розныя рэчы. Дый састарэлае не каштуе па 1 млрд. Ды такіх цэнаў і блізка няма. Прывядзі прыклад хоць адной ракеты за 1 млрд.
  • Тутый
    04.05.2024
    США уже не оплот демократии, а тень.
  • Л
    04.05.2024
    Фiны змагалiсь за незалежнасць без усякае дапамогi.
    Шауман адправiу Бобрыкава да Герадота зусiм самастойна, без усякiх ЗША.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць