Грамадства2222

Генпракуратура падлічыла, колькі было б насельніцтва Беларусі, каб не вайна

Калі б не было Вялікай Айчыннай вайны, насельніцтва Беларусі складала б цяпер каля 17 мільёнаў чалавек, заявіў дырэктар Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генпракуратуры Ігар Мароз у эфіры тэлеканала СТБ.

Фота: Нацыянальны архіў

«Не менш за 3 мільёны чалавек страціла Беларусь у гады вайны. Нашы дэмографы падлічылі, што калі б не было вайны, наша насельніцтва сёння складала б каля 17 мільёнаў чалавек. Адсюль пытанне: колькі страціла Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны? Мы страцілі шмат ненароджаных людзей», — адзначыў Ігар Мароз.

Паводле звестак Белстата, насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2024 года склала 9 155 978 чалавек.

Каментары22

  • Цім
    09.05.2024
    А хто можа падлічыць колькасць насельніцтва цяпер, калі б у 1918 годзе атрымалася БНР? І другую сусветную вайну Беларусь сустрэла б незалежнай краінай, а не "Заходняй ваеннай акругай" Масквы. Канешне, ахвяраў было б шмат. Але мірных беларусаў не кідалі б ў полымя засланцы "з-за лініі фронту".
  • Прапраўнук старшыні калгаса
    09.05.2024
    За гэта трэба "аддзячыць" бальшавізму і іх ідэйным нашчадкам - лукашыстам.
  • Спадар
    09.05.2024
    А колькі было б насельніцтва,каб лукашэнка у 2020 годзе сышоў??

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-954

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы26

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік5

Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

Аматар рускай арміі, дачка падарожнічае па Еўропе. Шэсць фактаў пра генерала Муравейку, якога паставілі ў Адміністрацыю Лукашэнкі13

Адправілі ў адстаўку дыпламата Дапкюнаса, які два месяцы таму выступіў з хамскай прамовай у АБСЕ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-954

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць