Грамадства22

Пасля суда за экстрэмізм сталініст Петрушэнка канчаткова выдаліў усе свае інтэрнэт-запісы

Адстаўны палкоўнік, экс-дэпутат Вярхоўнага Савета СССР Мікалай Петрушэнка выдаліў усе запісы на сваёй старонцы ў расійскай сетцы «Дзэн». На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!»

Мікалай Петрушэнка

Раней сталініст Петрушэнка выдаліў усе сацсеткі — пасля суда над ім за «экстрэмізм».

Цяпер ён выдаліў апошнюю сваю прысутнасць у інтэрнэце — dzen-старонку, на якой размяшчаў свае артыкулы. Акрамя артыкулаў палітычнага характару, там утрымліваліся і краязнаўчыя нататкі.

Мікалай Петрушэнка — асоба вядомая, і не толькі ў Беларусі. На ўвесь Савецкі Саюз ён праславіўся ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў, калі гэты ўраджэнец Рэчыцкага раёна быў народным дэпутатам СССР, прытым вельмі публічна актыўным. Праўда, выбіраўся ён не ад Беларусі, а ад Казахскай ССР, бо ў той час служыў там у савецкім войску, даслужыўшыся да звання палкоўніка. 

Петрушэнка быў у той час адным з твараў антыперабудовачных сілаў, прадстаўнікі якіх з трыбуны З'езда народных дэпутатаў рэзка крытыкавалі тагачаснага кіраўніка савецкай дзяржавы Міхаіла Гарбачова і яго атачэнне з кансерватыўных пазіцый, выступалі супраць нават тых вельмі непаслядоўных і палавінчатых рэформаў, якія Гарбачоў спрабаваў праводзіць. Частыя і палымяныя выступленні дэпутата ў вайсковай форме ад Казахстана, прамаўляныя з моцным беларускім акцэнтам, сталі адным са знакаў таго часу.

Пасля фіяска палітычных сілаў, якія горача падтрымліваў Петрушэнка, што мела вынікам распад Савецкага Саюза, савецкі палкоўнік не застаўся ладзіць новае жыццё ў казахстанскіх стэпах і не атабарыўся на расійскіх прасторах. Пасля звальнення з войска ён вярнуўся на радзіму ў Беларусь. Пасяліўшыся ў Коханаве пад Талачыном, адстаўны палкоўнік заняўся фермерствам, але не пакідаў і грамадска-палітычных спраў.

На дзіва, доўгі час Петрушэнка, пры ўсёй адыёзнасці сваіх поглядаў, не знаходзіў агульнай мовы з рэжымам Лукашэнкі і шмат гадоў з'яўляўся сябрам апазіцыйнай камуністычнай партыі на чале з Сяргеем Калякіным (пасля партыя «Справядлівы свет»). Таксама ён супрацоўнічаў з арганізацыяй «Наш дом», заснаванай Вольгай Карач. Актыўна публікаваўся ў мясцовай прэсе, канфліктаваў з мясцовымі ўладамі, часам нават прыцягваўся да адміністрацыйнай і нават крымінальнай адказнасці. Але ў сацсетках і іншых публічных выступленнях працягваў бараніць не толькі камуністычную ідэалогію, але і практыку савецкіх уладаў, у тым ліку здзейсненае імі ў часы сталінізму. 

Зрэшты, падзеі 2020 года, здавалася б, канчаткова прымірылі Петрушэнку і з беларускім рэжымам. Тады ягонае прозвішча знайшлося ў злітых базах тых, хто даносіў сілавікам на мірных пратэстоўцаў. Але, як выглядае, залічваць гэта яму не спяшаюцца. 

Каментары2

  • Пугачёва
    18.05.2024
    Наложил полные штаны и заткнулся. Потому что это тебе не Горбачева во времена перестройки критиковать, а хунту лукашистов. Настоящий полковник.
  • Слабак
    18.05.2024
    Зліўся сталініст як толькі апынуўся ў сталінізме

Цяпер чытаюць

Апублікавана праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?5

Апублікавана праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?

Усе навіны →
Усе навіны

«Патрабаванні выходзяць за рамкі разумнага». У ГЗЦ на дзяўчынку пасыпаліся шкляныя дзверы — мама запатрабавала пуцёўку на мора сям'і3

Былы палітвязень Юрась Зянковіч прыплыў на круізным караблі з Еўропы ў Амерыку і падзяліўся яркімі ўражаннямі ад падарожжа25

Як змяніліся сюжэты гарадскіх муралаў да і пасля 2020 года ФОТЫ5

Умераў: Кіеў і Вашынгтон дасягнулі «агульнага разумення» па ключавых умовах мірнага плана5

«Гэта бяда». Лукашэнка назваў самую вялікую небяспеку для УНС у будучыні20

На скрыжаваннях відэакамеры пачалі аўтаматычна фіксаваць парушэнні аўтамабілістаў. Штрафы таксама прыйдуць аўтаматычна3

Кіраўнік «Раснафты» заявіў пра гатоўнасць Расіі быць рэсурснай базай для Кітая8

«Чуем нават, як сусед за сцяной кашляе, і часта жыльцы гадзяць у ліфтах». Як жывецца ў панельках на ўскрайку Каменнай Горкі9

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апублікавана праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?5

Апублікавана праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць