Грамадства33

На якой машыне ездзіць мітрапаліт Юзаф Станеўскі

Архіепіскап паразважаў пра аўто ў святароў і імкненне да багацця. 

мітрапаліт Іосіф Станеўскі Metropolitan Joseph Stanevsky митрополит Иосиф Станевский
Мітрапаліт Юзаф Станеўскі. Скрын відэа BelarusOneTV / YouTube

У новым выпуску праграмы «100 пытанняў даросламу» на БТ архіепіскап, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі патлумачыў, як абіраў машыну. Яму дактары рэкамендавалі ездзіць з выпраўленай спінай. Таму ён абраў красовер, у які «лягчэй заходзіць і выходзіць».

Станеўскі ездзіць на Geely Atlas Pro белага колеру, аб'ёмам рухавіка 1,5 літра.

У Станеўскага таксама спыталіся, ці лічыць ён нормай, калі святар ездзіць на дарагой машыне.

«Трэба глядзець, які прыход ці абавязкі, якія дарогі ў прыходзе. У гарадскім — адныя, на вёсцы — іншыя. Таму трэба падбіраць машыну, якая будзе служыць нам»,

— адказаў мітрапаліт.

Ён адзначыў, што некаторыя святары ездзяць на бусіках, для таго, каб па дарозе на службу ў касцёле забраць прыхаджан. «Гэта выдатна. Але некаму можа падацца: навошта яму бус? А ён для людзей».

Станеўскі паразважаў пра імкненне да багацця.

«Што значыць слова «багаты»? Калі перафразаваць — «у Бога ты». Можна быць багатым, калі гэта багацце зарабіў сваёй фізічнай ці разумовай працай. За гэта чалавек можа мець узнагароду».

Мітрапаліт акцэнтаваў увагу на тым, што багаты не той, хто мае, а той, хто дзеліцца. «А каб дапамагчы, трэба быць багатым».

Каментары3

  • Андрусь
    28.05.2024
    Хіба ў касцёле "прыход"? Не "парафія"? 
  • Так
    28.05.2024
    Ён адзначыў, што некаторыя святары ездзяць на бусіках, для таго, каб па дарозе на службу ў касцёле забраць прыхаджан
    На гэта ў загалоўку не хапіла месца, бо не клікбэйтна.
  • даведка
    28.05.2024
    Это он про Ивана Эйсмонта, с которым учился в одной сельской школе?

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

Расійскі беспілотнік ударыў у Кіеве па будынку Нацыянальнай акадэміі навук1

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія3

Былога ідэолага Адміністрацыі прызначылі кіраўніком Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў3

Пяцярых каліноўцаў завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць