Грамадства1717

У Літву без ежы, напояў і цыгарэт. Што адбываецца з увозам беларускіх тавараў у Літву?

Ад 3 чэрвеня набыла моц забарона на ўвоз у Літву сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў з Расіі і Беларусі. Але як высветлілася, пад забарону трапіў нашмат большы пералік тавараў, чым можна сабе ўявіць, прачытаўшы пра «сельскагаспадарчую прадукцыю».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: АР

Made in Belarus больш не для Літвы

Пачынаючы з 00:00 3 чэрвеня, з Беларусі ў Літву нельга ўвозіць амаль нічога.

Пад забарону трапілі не толькі сельскагаспадарчыя вырабы. Фактычна забаронены ўвоз любых прадуктаў харчавання, напояў, алкаголю, тытунёвых вырабаў беларускай або расійскай вытворчасці.

Пра тое, што Літва ўводзіць абмежаванні, стала вядома загадзя. Інфармацыя на сайце літоўскай мытні з'явілася яшчэ 30 мая. 

Пры гэтым перавозчыкі меркавалі, што забарона на ўвоз будзе тычыцца толькі юрыдычных асоб, бо гэты момант не быў выразна акрэслены.

«Беларусь таксама ўвяла нядаўна санкцыі супраць Літвы, якія забараняюць экспарт шэрагу тавараў у Беларусь. Але на фізічных асоб гэта ніяк не распаўсюджвалася, таму мы таксама спадзяваліся, што для звычайных людзей нічога не зменіцца», — кажа прадстаўнік перавозчыка, які ажыццяўляе рэйсы з Беларусі ў Літву.

@nashaniva На мяжы з Літвой — горы прадуктаў, напояў і пакетаў #беларусь #литва #граница #нашаніва #беларусьновости #новостибеларуси ♬ Crime Scene - Avery Alexander

У аўтобус толькі з асабістымі рэчамі

Цяпер пры продажы білетаў і пры пасадцы ў аўтобус перавозчыкі будуць папярэджваць пра тое, што Літва ўвяла бан на правоз любых прадуктаў з Беларусі, кажа суразмоўца, знаёмы з сітуацыяй.

«Нават з улікам таго, што нібыта забарона не тычыцца транзіту, мы будзем пераконваць людзей, каб яны нічога не бралі з сабой, апроч асабістых рэчаў. Гэта ў іх жа інтарэсах, каб аўтобус не затрымліваўся на мяжы», — мяркуе перавозчык.

Таксама мужчына выказаў засцярогі наконт таго, што цяпер праезд праз мяжу будзе займаць нашмат больш часу, паколькі мытнікам давядзецца больш пільна правяраць багаж кожнага пасажыра.

Літоўскія мытнікі, якія працуюць непасрэдна ў пунктах пропуска, яшчэ на выходных пачалі распаўсюджваць інфармацыю пра тое, што з 3 чэрвеня нельга будзе нічога везці з Беларусі. Адбывалася гэта ў вуснай форме. Папярэджвалі ў тым ліку тых, хто 2 чэрвеня вяртаўся з Літвы ў Беларусь.

«Калі вярталіся ў Беларусь, нас папярэдзілі, што цяпер праз літоўскую мяжу можна будзе правозіць толькі асабістыя рэчы. З таго, што дазволяць з ежы — умоўны бутэрброд у кантэйнеры і бутэльку адкрытай пітной вады. Таксама абяцалі прыбраць усе кантэйнеры, у якія звычайна выкідаюць забароненае. Нават пужалі, што калі нехта паспрабуе правезці нешта, акрамя бутэрброду і вады — вярнуць на беларускі бок», — распавядае падарожнік.

Чытачу «Нашай Нівы», які патэлефанаваў у літоўскую мытню, пацвердзілі, што забарона на ўвоз прадуктаў з Беларусі тычыцца як юрыдычных, так і фізічных асоб.

Што тычыцца сельгаспрадукцыі, то везці нельга не толькі самі прадукты, але і насенне, угнаенне і прадукцыю для апрацоўкі.

Прадукты харчавання таксама пад забаронай, у тым ліку любыя цукеркі, шакалад і шакаладныя вырабы, кукурузныя палачкі, крупы і гэтак далей.

Што тычыцца лекаў, то чытачу паведамілі, што адзін чалавек можа везці з Беларусі ў Літву не больш за 10 упаковак лекаў, як і раней.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Калі лекі, якія вязуць з Літвы ў Беларусь, прадаюцца ў Літве толькі па рэцэпце, то абавязкова мусіць быць рэцэпт. Тады літоўская мытня прапусціць іх.

У ідэале рэцэпт мусіць быць выпісаны непасрэдна на таго чалавека, які перасякае мяжу. У адваротным выпадку давядзецца даказаць сувязь з тым чалавекам, на імя якога выпісаны рэцэпт, — патлумачылі чытачу ў літоўскай мытні.

Што з транзітам?

Абмежаванні на ўвоз прадуктаў беларускай і расійскай вытворчасці не тычацца транзіту, але каб скарыстацца магчымасцю правезці праз мяжу з Літвой умоўны лідскі квас і цукеркі, трэба будзе даказаць, што вы будзеце ў Літве толькі транзітам. Для гэтага спатрэбіцца мець квіткі на самалёт або бронь у гатэлі ў іншай краіне.

Што літоўцы часцей за ўсё везлі з Беларусі?

Шопінг у Беларусі заўжды быў даволі папулярнай справай для жыхароў Літвы. У асноўным, канечне, на закупы ў нашу краіну ездзілі жыхары прыгранічча. Праўда, з закрыццём чатырох з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю, колькасць літоўцаў, ахвотных ездзіць у Беларусь, скарацілася на 73%

У Беларусі суседзі ў першую чаргу куплялі аўтамабільнае паліва, цыгарэты, алкаголь, лекі. Таксама папулярнасцю заўжды карысталіся кукурузныя палачкі, квас, цукеркі, згушчонка, крупы, дзіцячае харчаванне.

Каментары17

  • *
    03.06.2024
    Літоўцы як заўседы на крок наперад за Лукашенку. Той хоць для асабістага карыстаньня не забараняў, а гэтыя - ну як жа - барацьба з рэжымам і акупантамі
  • Сельдерей
    03.06.2024
    Ох ,подымут литовские челноки и котрабандеры свое правительство на вилы.
  • М
    03.06.2024
    Маразм

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго19

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць