Грамадства99

Чатыры гады таму арыштавалі Паўла Севярынца

Праз год пасля затрымання яму далі сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Павел Сеярынец у студзені 2020 года

Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, за два месяцы да пачатку пратэстаў, каля дома, калі той вяртаўся з Камароўкі з перадвыбарчага пікета Святланы Ціханоўскай.

Спачатку яму некалькі разоў давалі адміністрацыйныя суткі, але так і не адпусцілі, у выніку завёўшы крымінальную справу.

Праз год яго асудзілі (суддзя Ірына Ланчава) на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках».

Разам з Паўлам судзілі блогера Змітра Казлова, грамадскую актывістку Ірыну Шчасную, актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча.

21 чэрвеня 2023 г. у Шклове адбыўся суд па замене Севярынцу рэжыму ўтрымання. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітыка ў турму тэрмінам на тры гады.

10 ліпеня 2023 г. стала вядома, што палітвязня перавялі з ПК № 17 у Турму № 1.

Адрас для лістоў: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Каментары9

  • Acab
    07.06.2024
    Бязьвінна пакараны
  • Нажаль так
    07.06.2024
    Нажаль офіс не робіць нічога каб вызваліць іх, ад перамоваў наўпрост адмовіліся ганарыстыя вячоркі, вось і застаецца спадзявацца толькі на ўсявышнега... калі ён наогул ёсць, будзем спадзявацца што ёсць і чуе нас.
  • Анна
    07.06.2024
    Пакутуе за усіх нас.

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць