Грамадства22

Стала вядома, на якім этапе цяпер рэстаўрацыя палаца Горватаў у Нароўлі

Калі вы думалі, што рэстаўрацыя палаца спынілася, то памыляліся. Пра тое, як ідуць справы, на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісаў уладальнік аб'екта Пётр Кузняцоў.

Палац Горватаў, 2022 год

Пятро Кузняцоў расказаў, што цяпер з аб'екта вывозіцца будаўнічае смецце (а яго там вельмі шмат), ідзе працэс замаўлення металу для даху, чакаецца падвоз піламатэрыялаў для перакрыццяў і даху.

Акрамя таго, ужо амаль дэмантавалі калоны, якія прыбудавалі да палаца ў савецкія часы.

Ужо зроблена шмат такой падрыхтоўчай працы, якую не заўважыш вокам, але без яе не атрымалася б рухацца далей, тлумачыць Кузняцоў. Таму працэсы ідуць і працягнуць ісці.

Пры жаданні, як уладальнік сцвярджае, яму з таварышамі можна і дапамагчы.

Па-першае, можна распаўсюджваць інфармацыю пра сам палац, пра тое, што адбываецца на аб'екце, і пра тое, якая дапамога патрабуецца.

Па-другое, улетку можна дапамагчы рукамі проста на месцы. Крыху пазней з'явіцца больш канкрэтнай інфармацыі пра валанцёрскі кірунак. Любы падсобны рабочы — гэта выдаткі грошай, якія можна накіраваць на палац. Чым больш валанцёраў — тым больш грошай застанецца на палац. Зрэшты, грашыма энтузіястам-рэстаўратарам можна дапамагчы таксама. 

Каментары2

  • Угу
    07.06.2024
    З берагам трэба штось рабіць.... каб палац не зваліўся ў раку...
  • дразды-3
    08.06.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць