Свет88

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

«Абяцаю вам, што мы выйграем гэтыя выбары», — сказаў ён у нядзелю.

Джо Байдэн. Фота: Susann Walsh / AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн запэўніў донараў Дэмакратычнай партыі, што можа перамагчы свайго суперніка-рэспубліканца на выбарах у лістападзе, нягледзячы на асцярогі з нагоды яго кандыдатуры, якія ўзмацніліся пасля няўдалага выступу на дэбатах з Дональдам Трампам у чацвер, піша Бі-бі-сі.

Прэзідэнт, якому ідзе 82-ы год, наведаў некалькі фандрайзінгавых мерапрыемстваў у Нью-Ёрку і Нью-Джэрсі. Акрамя збору сродкаў, Джо Байдэн спрабаваў змяніць стаўленне да таго, што адбылося ў ноч прэзідэнцкіх дэбатаў на канале CNN.

Выступаючы на адным з мерапрыемстваў, Байдэн прызнаўся: «У мяне быў не самы лепшы вечар, але і ў Трампа таксама».

«Абяцаю вам, што мы выйграем гэтыя выбары», — сказаў ён.

Пасля прэзідэнт ЗША заявіў, што разумее сумневы, якія авалодалі дэмакратамі пасля дэбатаў, але заклікаў не спыняць барацьбу.

У ходзе дэбатаў ён выглядаў і гучаў настолькі няўпэўнена, што адразу пасля іх заканчэння ліберальныя каментатары і паліттэхнолагі адзін за адным сталі выступаць з заклікам вылучыць іншага кандыдата. На думку часткі з іх, калі Байдэн не адмовіцца балатавацца на другі тэрмін, гэта можа азначаць амаль немінучую перамогу Дональда Трампа.

У размове з BBC былы спікер Палаты прадстаўнікоў дэмакратаў Нэнсі Пэлосі сказала, што выступ Байдэна на дэбатах «быў не вельмі», а яго былы дырэктар па сувязях з грамадскасцю Кейт Бедзінгфілд назвала яго «вельмі расчаравальным».

Прадстаўнікі каманды Байдэна не адмаўляюць, што дэбаты прайшлі не так, як яны спадзяваліся, але запэўнілі, што ён не саступіць месца на карысць іншага кандыдата.

Як запэўніла кіраўнік перадвыбарчага штаба Джэніфер О'Малі Дзілан, мяркуючы па апытаннях пасля дэбатаў, »меркаванні выбаршчыкаў не змяніліся».

«Гэта не першы раз, калі праз перабольшаныя ацэнкі СМІ рэйтынгі часова правальваюцца», — заявіла яна.

Губернатар Нью-Джэрсі, прадстаўнік Дэмакратычнай партыі Філ Мэрфі наведаў мерапрыемства па зборы сродкаў і сказаў Джо Байдэну: «Мы з вамі на 1000%».

А былы прэзідэнт і блізкі сябар Джо Байдэна Барак Абама напісаў у сацсетках, што «дрэнныя дэбаты часам здараюцца».

«Гэтыя выбары — выбар паміж чалавекам, які ўсё жыццё змагаўся за простых людзей, і тым, хто клапоціцца толькі пра сябе», — напісаў Абама.

Праз некалькі гадзін пасля дэбатаў Трамп заявіў сваім прыхільнікам, што ўважае іх за «вялікую перамогу» для сваёй кампаніі.

«Праблема Джо Байдэна не ў ягоным узросце, — сказаў 78-гадовы Трамп. — Рэч у яго кампетэнтнасці. Ён абуральна некампетэнтны».

Выступ Байдэна выклікаў непрыемны асадак і ў тых, хто не займаецца палітыкай.

Шматгадовы прыхільнік дэмакратаў Лоры Грэгары сказала Бі-бі — сі, што проста не магла глядзець дэбаты, пытаючыся сябе: «Няўжо гэта лепшае, на што здольная наша краіна?»

А рэспубліканка Крыстал Майерс-Барбер заявіла, што гэтыя дэбаты было балюча глядзець і што «Трамп выглядаў вельмі ўпэўнена і па-прэзідэнцку, тады як Байдэн выглядаў вельмі слабым».

Па выніках апытання Data for Progress, арганізацыі ліберальнага толку, 62% патэнцыйных выбаршчыкаў, якія глядзелі дэбаты або чыталі пра іх, лічаць, што перамог Трамп. Толькі 30% апытаных кажуць пра перамогу Байдэна.

Каментары8

  • Ко мне, сынок
    01.07.2024
    Ему надо готовиться к встрече с всевышним, а он цепляется за власть. Неадекват.
  • Gorliwy Litwin
    01.07.2024
    Гонкі на лафетах стартавалі. А за імі Перабудова і Паскарэнне
  • бабруйчанін
    01.07.2024
    Байдэн Трамп???Якая розніца ??Пры Байдане вырашаюць селіванаблімкіны паслядоўнікі кісенджэра..Вынікі дзля Штатаў света кісенджэраўшчыны на відавоку паўночКарэя Кітай Вьетнам Ірак ...)) Пры Трампе вырашаць будзе левая ці правая нага з якой сення ўстане..
    Пры Байдане 6- 8 месяцаў затрымкі дапамогі Украіне пытання 5 ці 5 з паловай танкаў.1 ці 2 атакамса))) І пайшоў другі год чакання абяцаных Фе 16)) Яшче Черчыль адчул як мець у камрадах саюзніках Штаты...Байдэн Трамп ??Дзе хрэн а хто рэдзька?? Зараз спрэчкі на мой погляд кто большы " х.рэн"

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць