Грамадства88

«Еўропа адпачывае». Рыжанкоў пра ўражанні ад візіту ў КНДР

«Пхеньян — вельмі чысты, добры, акуратны горад», — кажа міністр замежных спраў.

Тры хвіліны маўчання ў Пхеньяне ў 30-я ўгодкі смерці заснавальніка і шматгадовага лідара КНДР Кім Ір Сэна. 8 ліпеня 2024 года. Фота: Cha Song Ho / AP

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, які нядаўна здзейсніў візіт у КНДР, падзяліўся з журналістамі сваімі ўражаннямі ад наведвання гэтай краіны, піша БелТА.

«Краіна вельмі цікавая. І канкрэтны прыклад, як працуюць фэйкі, якія навязваюцца праз нейкія інфармацыйныя рэсурсы міжнароднай супольнасці, — падкрэсліў міністр. — Працавітая, акуратная краіна. Гэта ўсё відаць. Будоўля ідзе па ўсіх тых гарадах, якія мы праляталі або праязджалі. Пхеньян — вельмі чысты, добры, акуратны горад.

@nashanivanews «У Паўночнай Карэі лепш, чым у Еўропе» #беларусь #лукашенко #лукашэнка #корея #африка #азия #америка #афрыка #азія #амерыка #сша #чиновник #чыноўнік ♬ dźwięk oryginalny - Нашы Навіны

Толькі што няма велізарных асабнякоў такіх за кальцавой, як у нас бывае. Але ў цэлым з пункту гледжання краіны для жыцця, выглядае цалкам прыстойна. І дасць фору многім іншым дзяржавам у Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы.

А па чысціні і дагледжанасці, добраўпарадкаванні, так я скажу, што Еўропа адпачывае насамрэч», — сказаў Максім Рыжанкоў.

Каментары8

  • Кастусь
    29.07.2024
    Ёсік, i сваяго гаспадзiна таксама з сабою забяры, каб i духу тут не было)
  • Янка
    29.07.2024
    А яшчэ паўночныя карэйцы ніжэй за карэйцаў паўднёвых. У сярэднім - на 8 см. Зразумела, што менавіта ад чысціні, дабраты і акуратнасці, але ніяк ад дэфіцыту жывотнага бялку ў рацыёне, асабліва ў дзяцінстве. Дарэчы, пад час японскага панавання карціна была адваротнай. А яшчэ на фота з простым народам Кім Чэн Ын менавіта на гэтыя 8 см вышэйшы за астатніх і выглядае. Пра ягоную адыёзную для паўночнага карэйца шырыню лепей ўвогуле не ўзгадваць.
  • Алек. Ру
    29.07.2024
    Арыенцір лукашыстскай Беларусі. І да гэтай мэты лукшысты цягнуць краіну . Ну, слушна, нехта з палітыкау́ назвау́ Беларусь заходняй карэяй, а па тлустасці .... ужо мооооцна пераплюнуу́ кіма.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію99

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік кампаніі паспрабаваў уладкавацца на працу па вакансіі ў сваю фірму — і не прайшоў адбор6

Гродзенец прадае паштовую марку XIX стагоддзя. Просіць 1400 рублёў1

Пуцін прапанаваў Уіткафу абмеркаваць магчымую сустрэчу з Трампам у Кітаі1

Перамовы Пуціна і Уіткафа пачаліся з вызвалення 74‑гадовага амерыканца з расійскай турмы. Як і абяцаў Трамп2

PandaDoc звольніў частку каманды7

Музыкі Relikt і Уладзь Лянкевіч выпусцілі альбом Filamaty пра таемнае студэнцкае таварыства XIX стагоддзя1

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі34

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію99

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць