Грамадства3030

Сахашчык: Я стварыў падраздзяленне, якое 15 месяцаў ваявала без ратацыі на перадавой. І ніводнага загінулага

Былы прадстаўнік па нацыянальнай абароне ў кабінеце Святланы Ціханоўскай Валер Сахашчык у інтэрв'ю «Люстэрку», сярод іншага, расказаў пра вынікі сваёй працы. Высокую пасаду ён займаў са жніўня 2022 года.

Валер Сахашчык. Фота: Радыё Свабода

У прыватнасці, ён адказаў на пытанне, чаму не ўдалося стварыць нацыянальнае падраздзяленне беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

— Давайце пачнем з таго, што ўкраінскай дзяржавай у асобе Галоўнага ўпраўлення разведкі быў створаны полк Каліноўскага (на сайце палка Каліноўскага сказана, што 9 мая 2022 года «беларускія добраахвотнікі заявілі пра аб'яднанне ў батальён імя Кастуся Каліноўскага», на базе якога 21 мая 2022 года быў створаны аднайменны полк). Гэта чыста ўкраінскі дзяржаўны праект. Калі хтосьці мне запярэчыць, хай прывядзе аргументы, але пакуль я іх не бачу.

Акрамя гэтага, ёсць падраздзяленне, якое стварыў я. Яно 15 месяцаў ваявала без ратацыі на перадавой. Хто яшчэ з беларусаў 15 месяцаў бязвылазна прабыў на перадавой? Я думаю, што ведаў бы, калі б яшчэ нехта так зрабіў. Думаю, такіх няма.

Мы ўпэўнена адваявалі, вельмі добра выканалі сваю задачу. Тое, што я абяцаў, я зрабіў: узброіў роту поўным камплектам стралковай зброі, найлепшай у свеце, сродкамі індывідуальнай абароны, сувязі, прыборамі разведкі і назірання, прыцэламі. Усім, што неабходна, каб людзі маглі паспяхова выконваць баявую задачу. Я падрыхтаваў і навучыў людзей, і лічу, што той факт, што мы за 15 месяцаў на перадавой не страцілі ніводнага чалавека забітым, кажа сам за сябе.

— Якія яшчэ свае поспехі і дасягненні на пасадзе прадстаўніка АПК вы можаце назваць?

— Я шмат магу расказаць, што мы зрабілі. Упэўнены, што будучая армія Беларусі будзе шмат гадоў карыстацца вынікамі нашай працы. Была сабрана бібліятэка аналітычнага матэрыялу з нагоды баявых дзеянняў у сучаснай вайне. Такога вопыту, такім чынам абагульненага, прааналізаванага і адлюстраванага, я думаю, няма ні ў каго. І мяркую, што нават украінцы гэта не вялі. А мы вялі, і на падставе гэтага я ўпэўнены, што будуць складацца пасля праграмы баявой падрыхтоўкі для будучай беларускай арміі.

У нас ёсць вялікая колькасць вельмі добрых кантактаў з профільнымі структурамі еўрапейскіх краін. Я думаю, што будучая беларуская армія павінна сябраваць не з Туркменістанам і Паўночнай Карэяй, а з еўрапейцамі.

Мне зусім не сорамна за працу, якую я рабіў увесь гэты час.

Каментары30

  • Справядлівы
    02.08.2024
    Бла, бла, бла. Ты лепш скажы колькі чалавек было у тым "тваім" падраздзяленні. 8 ці 9?)
  • Справядлiвы
    02.08.2024
    І калі ты, Сахашчык, такі малайчына, то чаму невялікую суму (калі не памыляюся ў 1500 даляраў) на лячэнне байца з "твайго" падраздзяленні прыйшлося збіраць праз інтэрнэт?!
  • Не разумею
    02.08.2024
    Якая будучая армія, пра што ён і яны ўсе

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены17

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Калісьці я кіраваў аддзелам пад 40 чалавек». Цімлід не знайшоў працу ў Польшчы і ўладкаваўся касірам12

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены17

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць