Свет55

Байдэн: Галоўнае — перамагчы Трампа і выратаваць дэмакратыю

«Я думаю, што мой абавязак у дачыненні да краіны — зрабіць самае важнае, што можна зрабіць, і гэта важнае — мы павінны, павінны, павінны перамагчы Трампа!», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

У першым інтэрв'ю пасля рашэння аб выхадзе з прэзідэнцкай гонкі Джо Байдэн патлумачыў, што вырашыў зняцца з выбараў, каб не перашкодзіць Дэмакратычнай партыі выканаць галоўную, на яго погляд, задачу — перамагчы Дональда Трампа і захаваць дэмакратыю ў ЗША, піша Бі-бі-сі.

Інтэрв'ю з прэзідэнтам Байдэнам выйшла ў эфір у нядзелю ў ранішняй праграме амерыканскай тэлекампаніі CBS.

«Апытанні паказвалі, што мы ішлі нос у нос, барацьба працягвалася б да апошняга моманту, — сказаў Байдэн. — Але тут адбылося тое, што некаторая колькасць маіх калегаў-дэмакратаў з Палаты прадстаўнікоў і Сената вырашылі, што я магу нашкодзіць ім на іх выбарах. А мяне турбавала тое, што калі б я застаўся ў гонцы, гэта стала б яе тэмай. Вы б інтэрв'юявалі мяне, пытаючыся «а чаму Нэнсі Пэласі кажа гэта», «чаму гэта і гэта». І я вырашыў, што гэта будзе адцягваць. Гэта першае».

Другое ж меркаванне, па словах Байдэна, заключалася ў тым, што ён яшчэ ў пачатку першага тэрміну думаў, што стане «пераходным прэзідэнтам» і перадасць эстафету камусьці з наступнага пакалення.

«Найважнейшае пытанне для мяне па-ранейшаму — і я не жартую — захаванне дэмакратыі, — працягнуў Байдэн. — Таму што, хоць гэта і велізарны гонар, быць прэзідэнтам, але я думаю, што мой абавязак у дачыненні да краіны — зрабіць самае важнае, што можна зрабіць, і гэта важнае — мы павінны, павінны, павінны перамагчы Трампа!»

Каментары5

  • Падгузнік для дарослых
    12.08.2024
    І ўсё ж такі Байдэн красаўчык. Да апошняга ўсім дурыў галаву, што будзе балатавацца. Рэспубліканцы павяліся, адсунулі ўсіх маладых і перспектыўных кандыдатаў, а Байдэн у канцы ўсіх пераіграў.
  • Слоік
    12.08.2024
    Толькі вынікі выбараў пакажуць, хто каго перайграў.
  • Acab
    12.08.2024
    Рагатаў, ажно сьлёзкі)

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць