Грамадства11

У Гродне за абразу Лукашэнкі судзяць былога старшыню яўрэйскай грамады

Судовае пасяджэнне па справе Рамана Смірнова прайшло 15 жніўня. Былому старшыні яўрэйскай грамады і дырэктару ТАА «Гродзенскае агенцтва нерухомасці» пагражае да чатырох гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі, піша Hrodna.life.

Раман Смірноў Гродзенскае агенцтва нерухомасці

Раман Смірноў. Фота: linkedin

Рамана Смірнова абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса — «Публічная абраза Лукашэнкі». Санкцыі артыкула прадугледжваюць штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне ці пазбаўленне волі да чатырох гадоў. Справу разглядаюць у судзе Гродзенскага раёна, суддзя — Станіслаў Пранько.

Рамана Смірнова затрымалі яшчэ ў красавіку. Прычынай сталі каментары на адрас службовых асоб і Аляксандра Лукашэнкі. Прапагандысты напісалі, што ён нібыта адпраўляў даныя ў тэлеграм-каналы «Беларусь головного мозга» і Nexta, уступіў у «План «Перамога». У 2020-м гродзенца затрымлівалі за ўдзел у мітынгу. Даныя мужчыны былі ў канале «Поступи по совести». Раман пісаў, што не будзе працаваць з міліцыянтамі.

Інфармацыю пра затрыманага не давалі нават сям'і, стала вядома Hrodna.life ад крыніцы, знаёмай з сітуацыяй. Раман Смірноў быў старшынёй яўрэйскай грамады прыкладна з 2020 года. Пасля ягонага затрымання стала зразумела, што ён вернецца не хутка, а старшыня быў патрэбны для вырашэння адміністрацыйных пытанняў. Рада грамады абрала новага кіраўніка.

З 2020 года грамада мінімізавала грамадскую актыўнасць і колькасць публічных мерапрыемстваў, такіх як канцэрты і выставы. Гэта звязана з пазіцыяй рабіна, падзялілася інфармацыяй крыніца выдання.

Каментары1

  • Gorliwy Litwin
    15.08.2024
    Адзін габрэй загінуў у турме (Леднік). Іншы са зброяй у руках (Зельцэр). І сярод тых хто адседзеў ці сядзіць і г д як мне здаецца доля габрэяў значна вышэй чым іх доля ў насельніцтве ў цэлым.

    Я магу гэта патлумачыць. Лукашызм гэта сялянская вайна супраць гарадской цывілізацыі як гэткай. І ён аб'ектыўна б'е па самым шырокім разуменні габрэйскасці. І па эканамічна актыўных і па інтэлектуальна актыўных. І нездарма ж камандуючы ВПС і СПА РБ нядаўна лятаў у Іран і падтакваў аятолам супраць сіянісцкага рэжыму. А Лукашэнка нейкі месяц таму сцвярджаў што сярод карупцыянераў больш за палову гэтым сіяністаў - хаця ніводнага канкрэтнага імя не назваў

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць