Меркаванні66

«Калі будзе Пуцін, то беларусам давядзецца ваяваць за сваю свабоду»

У новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» ўкраінскі журналіст Мацвей Ганапольскі расказаў, якім ён бачыць шлях Беларусі да свабоды і як адродзіцца беларуская мова.

Мацвей Ганапольскі Матвей Ганапольский Matvey Ganapolsky
Мацвей Ганапольскі. Скрын відэа: malina_by / YouTube

Мацвей Ганапольскі ў адным са сваіх ранейшых інтэрв'ю заўважыў: калі беларусы хочуць свабоды, ім трэба мець на ўвазе, што давядзецца ваяваць з Расіяй. У новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» ён адзначыў, што гэтая яго думка не страціла актуальнасці.

«Калі Пуцін будзе, а не будзе Лукашэнкі, то давядзецца ваяваць. Таму што ў пуцінскай канфігурацыі Беларусь — частка імперыі. Навошта ён мусіць вас аддаваць?» — тлумачыць Ганапольскі.

Па словах журналіста, калі сыходзіць Пуцін, то аўтаматычна «заканчваецца Лукашэнка».

Разважаючы пра перспектывы Беларусі, Ганапольскі заўважыў, што краіна можа быць другім Кітаем ва ўсходняй Еўропе, калі браць пад увагу цесныя сувязі паміж Мінскам і Пекінам.

Як адродзіцца беларуская мова

На погляд Ганапольскага, сітуацыя з беларускай мовай зменіцца падобна да таго, як гэта адбылося ва Украіне.

«У вас адбудзецца тое, што адбылося ў нас. У нас украінская мова стала моднай. Дома ты размаўляеш на любой мове, але ў грамадскіх месцах стала модна размаўляць па-ўкраінску».

«У вас усе пажылыя людзі ходзяць у магазін, гавораць на рускай мове. Вы нават не ўяўляеце, што ў вас адбудзецца за год. У вас за год стане модна гаварыць па-беларуску. Потым у вас выйдзе закон, як выйшаў ва Украіне, аб мове ў грамадскіх месцах. Спачатку будзе незадаволенасць, «нас абмяжоўваюць». А потым да гэтага прызвычаяцца, і гэта стане фан», — прадказвае Ганапольскі.

Сам журналіст расказаў, што ў грамадскіх месцах размаўляе на ўкраінскай мове, бо «гэта модная мова, яна падкрэслівае маё адрозненне ад іншых, ад расійскіх».

Каментары6

  • Жвір
    17.08.2024
    Калі я выказваю ў нечым падобныя думкі, дык мяне выдаляюць, халера.
  • Так
    17.08.2024
    Беларуская мова адродзіцца, але напэўна не ў асяроддзі і насуперак такі дзеячам новай хвалі як Тацьяна М. якая крычыць пра "мовный талібан", або Іван К. на старонцы якіх бабарыканцах адкрыта пішуць, што "русский язык - наш актив".

    Стаўленне да беларускай і расейскай мовы выдатна паказваюць хто ёсць хто.
  • Не змагар
    17.08.2024
    Крокам Руш, Зачем им воевать ? Они ж лидеры, не рядовые змагары. Они в штабах.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць