Грамадства99

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»

Спявачка застаецца ў Беларусі ў топах папулярнасці — летась яна давала тры канцэрты.

Анна Асці, фота instagram.com/asti

Спявачка Анна Асці запланавала ў снежні два канцэрты ў Мінску. Абодва пройдуць на «Мінск-Арэне» — самай вялікай канцэртнай пляцоўцы Беларусі.

Колькасць канцэртаў у «Мінск-Арэне» цяпер мізэрная. Апроч Анны Асці, да канца года чакаецца яшчэ толькі выступ Дзімы Білана.

Заходнія спевакі цяпер у Беларусь не ездзяць, а многія расійскія зоркі абіраюць меншыя пляцоўкі.

Напрыклад, у кастрычніку Сяргей Лазараў будзе даваць два запар канцэрты ў Палацы рэспублікі. Там жа да канца года выступяць Ані Лорак і Аляксандр Панаётаў. А для МакSім і Уладзіміра Праснякова прапанавалі Палац спорту.

Адметна, што ў снежні 2023 года Анна Асці дала ажно тры канцэрты ў «Мінск-Арэне». Па сведчаннях гледачоў, усе яны прайшлі з аншлагамі.

Анне Асці 34 гады. Яе сапраўднае імя — Ганна Дзюба. Дзяўчына нарадзілася ва ўкраінскіх Чаркасах, правяла там усё дзяцінства. Пераехала ў Маскву ў 2013 годзе, з цягам часу атрымала расійскі пашпарт. Спявачка ніяк не выказваецца наконт расійскага нападу на Украіну, за што яе моцна крытыкуюць на радзіме.

Каментары9

  • Гонім на беларусаў
    13.09.2024
    А не на вось такіх вузкавочых рускамірных украінцаў, якіх там поўкраіны. І гэта ў ваенныя часы.
  • Шаньба канечне
    13.09.2024
    Для хатаскрайнiкау радасць, усё будзе запоунена, яшчэ будуць i драцца за бiлеты:)
  • Ёрк
    13.09.2024
    Гонім на беларусаў, а ты мабыць артыкул не здолеў даканца дачытаць адразу пачаў ляпаць па клаве? Пачытай уважліва: “Спявачка ніяк не выказваецца наконт расійскага нападу на Украіну, за што яе моцна крытыкуюць на радзіме”. А беларусы крытыкуюць такіх хатаскрайнікаў, якія ходзяць на канцэрты расейскай папсы. І да, ты нахабна схлусіў наконт паловы ўкраінцаў. Якая твая мэта хлусні, каб прасоўваць крамлёўскія наратывы і іх ілжывай прапаганды?

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска5

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію60

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць