Грамадства

Стала вядома, у чым падазраюць беларуса, затрыманага за напад на расійскага апазіцыянера Волкава

У крымінальнай справе аб нападзе на расейскага апазіцыянера Леаніда Волкава, якая расследуецца ў Польшчы, восем чалавек. Адзін з іх — беларус. У Нацыянальнай пракуратуры Польшчы расказалі «Белсату», у чым яго падазраюць.

Будынак Нацыянальнай пракуратуры. Варшава (Польшча). Фота: W.krasno / Wikimedia, CC BY-SA 4.0

Прадстаўнік Нацыянальнай пракуратуры Польшчы паведаміў «Белсату», што ў справе нападу на расейскага апазіцыянера Леаніда Волкава абвінавачванні выставілі васьмі людзям. Адзін з іх — грамадзянін Беларусі Віктар П., якога падазраюць у трох злачынствах, у тым ліку паводле арт. 18 і арт. 119 Крымінальнага кодэксу Польшчы.

Артыкул 119 завецца «Дыскрымінацыя», але тычыцца гвалтоўных дзеянняў або пагрозаў на падставе нацыянальнай, этнічнай, расавай, палітычнай ці рэлігійнай прыналежнасці або ейнай адсутнасці. Артыкул 18 — пра формы саўдзелу. Ён мае тры часткі: кіраванне злачынствам або загад учыніць яго; падбухторванне да злачынства; спрыянне шляхам прадстаўлення прылады, транспарту ці парадаў або бяздзейнасць у спыненні злачынства.

Адносна падазраванага ўжытая мера стрымання ў выглядзе ізаляцыі, вядуцца далейшыя працэсуальныя дзеянні і збор доказаў. Па зборы матэрыялу будзе выстаўленае абвінавачванне.

Польская пракуратура супольна з Агенцыяй унутранай бяспекі вядуць шматпланавае расследаванне адносна нападаў на расейскіх апазіцыянераў, пераважна звязаных з Фондам барацьбы з карупцыяй, створаным Аляксеем Навальным у 2011 годзе. Справа датычыць нападаў на расейскіх актывістаў як у краінах Еўропы, так і ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. 

Раней стала вядома, што сярод падазраваных па справе аб нападзе на расейскіх апазіцыянераў — расейскі юрыст Анатоль Бліноў. Ён быў затрыманы 13 верасня. Пракуратура выставіла яму тры абвінавачванні, у тым ліку, у збіцці Волкава «па прычыне ягонай нацыянальнай палітычнай прыналежнасці і палітычнай дзейнасці». Бліноў арыштаваны на тры месяцы. 

Расейскі «Фонд барацьбы з карупцыяй» заяўляе, што замах на Леаніда Волкава 12 сакавіка 2024 года быў замоўлены саўладальнікам ЮКОС Леанідам Неўзліным, які даручыў юрысту Блінову ўсё арганізаваць. Неўзлін у сваю чаргу яшчэ 5 жніўня накіраваў у літоўскую паліцыю заяву, у якой сцвярджае, што Бліноў наўмысна стварае ўражанне, што за нападам на Волкава стаіць Неўзлін. 

Падчас нападу на Волкава злачынца разбіў шкло ў машыне, распыліў слезацечны газ і збіў расейскага апазіцыянера малатком, у выніку чаго ў мужчыны была зламаная рука. 

У красавіку бягучага года па справе аб замаху былі затрыманыя двое грамадзянаў Польшчы — Ігар Ц. і Максіміліян К. Абодвум выставілі абвінавачванне ў гвалце на падставе нацыянальнасці і палітычнай дзейнасці. Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Тускзаяўляў, што напад на Волкава замовіў грамадзянін Беларусі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў2

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

Рудкоўскі тлумачыць, чаму Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі66

Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету14

Літоўскія ўлады канстатавалі паляпшэнне сітуацыі з кантрабанднымі шарамі з Беларусі1

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў1

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР32

Трамп адмяніў падпісанне ў Давосе пагаднення аб паваенным аднаўленні Украіны на 800 мільярдаў даляраў8

У Гродне мужчына загінуў падчас спробы «прыкурыць» аўтамабіль6

Чарнобыльская АЭС засталася без знешняга сілкавання пасля расійскай атакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў2

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць