Свет33

Наеліся публічнасці: людзі моцна змянілі свае паводзіны ў сацсетках

Карыстальнікі сацыяльных сетак перастаюць выстаўляць сваё жыццё напаказ. Якія яшчэ трэнды фіксуюць даследчыкі?

Ілюстрацыйны малюнак, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту

Як піша Le Monde, нягледзячы на тое, што мільярды людзей па-ранейшаму штодня заходзяць у інстаграм, фэйсбук, твітар, а цяпер і ў тыкток, характар іх актыўнасці ў сацсетках змяніўся. Цяпер людзі публікуюць значна менш кантэнту, чым раней.

Аўтар спасылаецца на словы кіраўніка Instagram Адама Мосеры, які адзначае, што карыстальнікі ўсё радзей дзеляцца асабістымі момантамі ў стужцы, а вось сторыз посцяць усё больш, і паведамленнямі ў прываце дзеляцца часцей.

У Беларусі людзі змянілі свае сацсетачныя звычкі ў выніку палітычных рэпрэсій. Але і ў вольным свеце змены ў фармаце карыстання сацсеткамі таксама адбыліся. 

З моманту з'яўлення фэйсбука ў 2004 годзе парадыгма выкарыстання інтэрнэту істотна змянілася. Калі раней карыстальнікі актыўна публікавалі кантэнт для шырокай аўдыторыі, то цяпер яны больш асцярожныя ў сваіх пастах, часта пазбягаючы адкрытых выказванняў. Людзі ўсведамляюць, што публікацыі могуць мець непажаданыя наступствы для асабістага і прафесійнага жыцця.

Як адзначыла ў інтэрв'ю Le Monde 36-гадовая Сара, якая працуе прадавачкай, раней яна шчодра дзялілася дэталямі асабістага жыцця, але цяпер аддае перавагу прыватнасці. Яна зразумела, што сацыяльныя сеткі могуць негатыўна паўплываць на яе прафесійнае жыццё, а таксама выкарыстоўвацца для пераследу або злоўжывання асабістымі данымі.

Моладзь таксама адчувае змены ў выкарыстанні сацыяльных сетак. 19-гадовы Раян Эрмасі (Rayan Hermassi) расказаў, што выдаліў усе сацыяльныя сеткі са свайго тэлефона, акрамя Snapchat, які выкарыстоўвае для прыватных паведамленняў. Гэты падыход да публікацый сведчыць пра тое, што моладзь аддае перавагу прыватным зносінам замест публічнага кантэнту.

У прыватнасці, працягвае расці ватсап. У яго ў свеце ўжо ёсць больш за два мільярды актыўных карыстальнікаў. У нашым рэгіёне планеты рэй вядуць тэлеграм і вайбер.

Для многіх карыстальнікаў гэтыя платформы сталі месцамі, дзе можна падтрымліваць сувязі, сачыць за чатамі, але пры гэтым пра сябе пісаць мінімум. 

Інтэрнэт-карыстальнікі, як піша аўтар, цяпер сыходзяць у «лясы» інтэрнэту — прасторы, дзе ты сам бачыш і сам можаш чытаць больш, але сам выказваешся менш. Таму такія платформы, як Discord і Telegram, і сталі папулярнымі: яны адпавядаюць чаканням сучаснага інтэрнэт-карыстальніка.

Каментары3

  • Фапер
    08.10.2024
    Няўжо свет трохі паразумнеў? А, не! Проста інстаграмеры цяпер тапаюць хамяка.
  • Федзя
    09.10.2024
    Поумнели? Не?
  • EQ
    10.10.2024
    Те, кто пришёл в социальные сети в 2006-2010 будучи двадцатилетними, стали немножко умнее. Ключевое слово – "немножко".

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік48

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму амаль усе людзі і паўсюль пры хадзе несвядома зварочваюць налева?3

Лайфхак: як праверыць, ягады з Лунінца ці не з Лунінца2

Зборная Францыі перамагла Сенегал у першым матчы на мундыялі. Але гэта было нялёгка1

Жыхарка Магілёва набыла клубніцы на рынку. Яе запэўнівалі, што яны мясцовыя, але праўду выдала адна дэталь6

У Мінску знайшлі «цукеркі з дзяцінства». Праўда, выгляд іх падманлівы

Сабаку Сабаленкі не пусцяць на сёлетні Уімблдон2

Лідары краін G7 дамовіліся ўзмацніць ціск на Расію праз нафту і газ. Здаецца, ніхто не супраць2

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка21

Стала вядома, хто атрымаў жыллё ў «сакрэтным» доме пад Драздамі. Сярод іх — сілавік, які «вызначыўся» ў 2020 годзе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік48

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць