Літаратура11

Неўзабаве з'явіцца «Дзюна» па-беларуску

Выдавецтва «Янушкевіч» паведаміла пра заключэнне кантракту на беларускае выданне культавага рамана Фрэнка Герберта «Дзюна» Тэкст рамана пераклаў Ігар Кулікоў.

«Апублікаваная ў 1965 годзе «Дзюна» — гэта не проста эпічныя прыгоды на бязлюднай планеце, а празорлівае даследаванне палітыкі, рэлігіі, экалогіі і чалавечых амбіцый. У «Дзюне» закранаюцца складаныя тэмы ўлады, выжывання і аховы навакольнага асяроддзя, якія сёння актуальныя як ніколі.

Раман Герберта паўплываў на мноства іншых твораў навуковай фантастыкі, ад «Зорных войнаў» да сучаснай літаратуры.

Беларускі пераклад дазволіць нашым чытачам па-новаму зірнуць на гэты шэдэўр фантастыкі, вечнае змаганне паміж чалавецтвам і прыродай, тэхналогіямі і традыцыямі», — піша выдавецтва.

З выхадам беларускай «Дзюны» абяцаюць дакладна паспець да трэцяй часткі экранізацыі Дэні Вільнёва.

Каментары1

  • Андрэй
    18.10.2024
    Янушкевіч заўсёды ведае, што трэба моладзі. А то раней беларускія выдавецтвы выдавалі толькі нікому невядомых аўтараў самі для сябе.

Цяпер чытаюць

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць4

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

«Стыль снобаў» вяртаецца. Зноў модна падымаць каўнер5

Беларусь мінімальна перамагла Фінляндыю8

Беларуска сабрала 1 001 кубак з 76 краін свету. Яе калекцыя каштуе больш за 10 000 рублёў6

У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'явіўся першы рускамоўны спектакль12

Беларусцы ў краме адмовіліся распалавініць кавалак мяса. Ці законна гэта?3

Судна, якое загарэлася пад Сочы — танкер расійскага ценявога флоту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць