Свет3636

Ці зможа ўтрымацца Літва? У ЗША спрагназавалі ход ваенных дзеянняў у першыя 10 дзён пасля ўварвання Расіі ў Еўропу

Паводле сцэнара, Расія ў 2027 годзе атакуе краіны Балтыі з некалькіх флангаў, у тым ліку з Беларусі і Калінінграда. Асноўны ўдар прымуць нямецкія сілы ў рэгіёне. Якія прагнозы наконт выніку канфлікту?

Фота з мерапрыемства па сімуляцыі «найгоршага сцэнара» расійскага ўварвання ў Еўропу. Мадэляванне ладзілася Цэнтрам ваенных дзеянняў новага пакалення ЗША (Center on New Generation Warfare). Фота: Bild

Ваенная гульня, якая апісвае «найгоршы сцэнар» магчымага нападу Расіі на ўсходні фланг НАТА ў 2027 годзе, была арганізаваная Цэнтрам ваенных дзеянняў новага пакалення ЗША (Center on New Generation Warfare). У гэтай камп’ютарнай ваеннай «гульні» аналізавалася рэакцыя НАТА на гіпатэтычнае наступленне Расіі, каб лепш зразумець магчымасці альянсу і выпрацаваць стратэгіі абароны краін Балтыі, піша выданне Bild.

Па сцэнары ваеннай гульні Расія спачатку ўрываецца ў Латвію і захоплівае яе за некалькі дзён, а потым на чацвёрты дзень з яе тэрыторыі нападае на Літву — адначасова з поўначы з Латвіі, з усходу — з Беларусі і з захаду, з Калінінграда, спрабуючы захапіць Вільню і адрэзаць Літву ад Польшчы шляхам захопу Сувалкскага калідора.

У найгоршым сцэнары НАТА прымае рашэнне пра актывізацыю 5-га артыкула аб калектыўнай абароне толькі на 10-ы дзень расійскага ўварвання. Да гэтага моманту арміям краін Балтыі істотную дапамогу можа аказаць толькі дыслакаваны ў Літве кантынгент узброеных сіл Германіі, перадае Bild.

На гэты момант каля 800 нямецкіх салдат служаць у Літве ў складзе «баявой групы eFP» НАТА. Яны аснашчаныя значнай колькасцю транспартных сродкаў і сістэм узбраення, уключаючы некалькі танкаў Leopard 2. Да канца 2027 года колькасць нямецкага кантынгенту павінна павялічыцца да цэлай брыгады (4800 салдат і 200 грамадзянскіх супрацоўнікаў) і 44 танкаў Leopard 2.

Паводле сцэнара, нямецкі танкавы батальён да канца чацвёртага дня вайны дыслакуецца ў цэнтральнай Літве ў якасці рэзерву.

На пяты дзень баявых дзеянняў 44 нямецкія танкі Leopard 2 разам з пяхотай робяць кідок на поўнач краіны, хутка выходзяць за межы Літвы і на сёмы дзень вайны заходзяць у фланг асноўным расійскім сілам, якія наступаюць з Латвіі.

«З 7-га па 10-ы дзень вайны нямецкія сілы разбіваюць колькасна перавышаючую расійскую армію і ненадоўга спыняюць яе наступленне з Латвіі. Па сканчэнні дзясятага дня агульныя страты літоўскай арміі ў змадэляванай вайне склалі б 17 танкаў, 145 бронемашын і 3650 салдат. Страты Расіі, паводле сімуляцыі, аказаліся б значна вышэйшымі: 411 танкаў, 1019 бронемашын і 11420 адзінак жывой сілы.

Тым не менш, Літва была б спустошаная і часткова акупаваная Расіяй», — паведамляе амерыканскі Цэнтр ваенных дзеянняў новага пакалення.

Арганізатары сімуляцыі падкрэсліваюць, што падобнага развіцця падзей можна было б пазбегнуць, калі б Захад рэагаваў хутчэй, абаронны бюджэт кожнага чальца НАТА быў бы павялічаны да 4% ВУП, а ў краінах Балтыі было б разгорнута больш сіл альянсу.

Сітуацыя ў Літве падчас гіпатэтычнага расійскага ўварвання з некалькіх франтоў на чацвёрты дзень сімуляцыі (жоўтым пазначаны нямецкі танкавы батальён). Фота: Bild
Сітуацыя ў Літве падчас гіпатэтычнага расійскага ўварвання з некалькіх франтоў на сёмы дзень сімуляцыі (жоўтым пазначаны нямецкі танкавы батальён). Фота: Bild
Сітуацыя ў Літве падчас гіпатэтычнага расійскага ўварвання з некалькіх франтоў на дзясяты дзень сімуляцыі (жоўтым пазначаны нямецкі танкавы батальён). Фота: Bild

Каментары36

  • бяжы сьвета бяжы )
    19.10.2024
    Ці зможа ўтрымацца Літва? У З

    не.
  • мясцовы2
    19.10.2024
    Я ня веру ў іхнія гульні-сімуляцыі, бо выглядае гэта так, што яны і мадэлююць ход нападу расеі на балтыйскія краіны, як бы ім хацелася, а не як гэта насамрэч плануюць крэмлядзі. І нават на аперацыю прыкрыцця гэта не падобна, бо зроблена ў лепшых традыцыях інфантылізму і неразумення лакальнай сітуацыі.
  • Га
    19.10.2024
    “Асноўны ўдар Расіі прымуць нямецкія сілы ў рэгіёне”. Дык а дзе літоўскія салдаты, ці яны толькі з літвінамі могуць змагацца ў інтэрнэтах?

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам43

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

У новы гандлёвы цэнтр, што адкрыўся ў «Мінск-Свеце», можна трапіць праз метро3

У Бразіліі ва ўзросце 116 гадоў памерла найстарэйшая жанчына ў свеце4

Украіна і ЗША падпісалі пагадненне па прыродных рэсурсах13

На БМЗ работнікаў некаторых цэхаў сталі адпраўляць у адпачынкі за свой кошт1

Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа14

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам43

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць