Грамадства33

Ініцыятыўнай групай у Чамаданавай кіруе бізнэс-лэдзі, а ў Канапацкай — сястра

ЦВК апублікаваў прозвішчы кіраўнікоў ініцыятыўных груп спарынг-партнёраў Аляксандра Лукашэнкі.

Ініцыятыўнай групай Аляксандра Лукашэнкі кіруе кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Юрый Сянько.

Ініцыятыўную групу Алега Гайдукевіча ўзначальвае Алег Часалаў, Аляксандра Хіжняка — Жанна Стаціўка.

У Вольгі Чамаданавай — Вольга Даргель, у Ганны Канапацкай — Дар'я Трухановіч.

У Сяргея Бобрыкава — Аляксандр Маршчанок, а ў Сяргея Сыранкова — Дзмітрый Мірашнічэнка.

З цікавых імёнаў варта ўзгадаць Вольгу Даргель (Рачко) з каманды Чамаданавай. У сацсетках яна пазіцыянуе сябе як заснавальніца і дырэктарка кампаніі «Антыкрызіснае кіраванне», а таксама вядучая рубрыкі «Бізнэс-доктар». Даргель кіруе арганізацыяй жанчын-прадпрымальніц Мінска.

Вольга Даргель, фота з яе інстаграма

А Ганне Канапацкай традыцыйна дапамагае сям'я. Як і на выбарах-2020 ініцыятыўную групу ўзначальвае сястра, Дар'я Трухановіч.

Каментары3

  • даведка
    11.11.2024
    Ольга Даргель (Рачко) на днях рассказала о дележе имущества с экс-мужем на ОНТ.
  • Ёсік
    11.11.2024
    Прыбяры лукашыскі табар, і шмат бізнэс-вуманаў стануць жанчынамі звычайнымі.
  • Woodoo Cult
    13.11.2024
    заснавальніца і дырэктарка кампаніі «Антыкрызіснае кіраванне»... Да, ладно? 😆😆😆 Знаю я одного рукавадзицеля антыкрызіснага кіравання))) такой с суровым тварам и рыбьими глазами. Тоже в президенты собирался.

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя здымае вета на перамовы Украіны з ЕС

Міхалкоў заявіў, што вайну з Украінай Расіі паслаў Бог13

Пазняк пра палітыку ЕС: Фактычна гэта палітыка антыбеларуская60

У Гімалаях ёсць самая высокая гара ў свеце, на якую яшчэ ніхто не ўзняўся. У чым прычына?4

«Марыя» падыходзіць да Камароўкі, «Алеся» — да гасцініцы «Беларусь». Стала вядома, на якім этапе будаўніцтва трох новых станцый мінскага метро4

У Беларусі сталі выпускаць шакаладны хлеб

ЗША падтрымалі Латвію ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй і высока ацанілі яе гатоўнасць узаемадзейнічаць з Беларуссю4

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі4

У Іспаніі памерла 87‑гадовая жанчына, справа якой справакавала цяперашні палітычны крызіс у краіне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць