Грамадства99

Чаму закрылі праект «Ноч з Чалым»

Пра закуліссе шоу расказаў адзін з удзельнікаў праекта комік Дзмітрый Нарышкін. У ток-шоу ён граў ролю кадэбэшніка.

Скрын перадачы «Ноч з Чалым»

Сваімі ўражаннямі Нарышкін падзяліўся ў выпуску ютуб-канала «Медыяжаба».

Па словах коміка, праект «Ноч з Чалым» першапачаткова не імкнуўся быць традыцыйным late-night show (вечаровым забаўляльным ток-шоу), нягледзячы на ​​вонкавае падабенства. Яго аўтары хацелі эксперыментаваць, ствараючы грамадска-палітычнае шоу, дзе фокус змешчаны на аналітыку і экспертызу Сяргея Чалага, а не на забаву.

Як успамінае Нарышкін, «калі быў запісаны першы выпуск, мабыць, адбыўся нейкі рассінхрон».

«Я не ведаю, якім чынам у прэс-рэліз патрапіла слова late-night. (…) Але ўнутры, у камандзе, не выкарыстоўвалася late-night. Усе разумелі, што late-night — гэта больш сатыра, іронія, сарказм і гумар. А тут усё ж заставаліся ў тым, што гэта Сяргей Вячаслававіч [Чалы]. І там унутры ёсць нейкія штукі. Але ніхто не кажа, што гэта гумарыстычны праект».

Чаму закрылася шоу

Дзмітрый Нарышкін кажа, што прычынай спынення праекта магла быць стомленасць Сяргея Чалага.

«У Сяргея Вячаслававіча была [праграма] «Эканоміка» кожны тыдзень, нешта яшчэ, і раз на два тыдні вось такі вялікі, паўтара-двух-трох гадзінны праект, які мы пачыналі пісаць за тыдзень, і ён ва ўсім у гэтым удзельнічаў. Здымкі пачынаюцца, у 12 дня ён ужо на пляцоўцы. Грым. Прапісалі без людзей. Прыйшлі людзі. Прапісаліся з людзьмі. Усё гэта прагнаць. І заканчвалася гэта ўсё ў 10-11 вечара, і ён стамляўся, гэта было відаць».

Першы выпуск «Ночы з Чалым». Скрын відэа: chaly_live / YouTube

Другой прычынай закрыцця, паводле слоў Нарышкіна, можа быць тое, што праект быў «грувасткі і вялікі».

Колькі каштавалі здымкі аднаго выпуску, комік не называў. Адзначае, што гэта быў дарагі праект і некаторыя іх бюджэту зайздросцілі.

Нарышкін мяркуе, што, магчыма, «Ноч з Чалым» закрылася не назаўсёды.

«Калі мы разыходзіліся, не было сказана, што праект зачынены, тыпу, сто адсоткаў. Ёсць верагоднасць, што, можа быць, будзе другі, вялікі сезон».

Роля персанажа-чэкіста

Дзмітрый Нарышкін адзначае, што персанажа-чэкіста, якога ён граў у праекце, прыдумаў рэжысёр.

Дзмітрый Нарышкін у ролі кадэбіста. Скрын відэа: chaly_live / YouTube

«Мне падабаўся персанаж, мне здаецца, ён разбаўляў, плюс яшчэ былі рэфрэны, адсылкі на тое, што ў Беларусі адбываецца», — дзяліцца комік і адзначае, што ў яго з рэжысёрам была дамоўленасць аб тым, каб паказаць развіццё персанажа ў ходзе праекта.

«Спачатку ён вельмі жорсткі, тыпу за сістэму, але з такімі, з пад***камі. Ну, гэта значыць, такі, ведаеце, старой школы кадэбэшнік, які, здаецца, і нашым, і вашым, а насамрэч ён гуляе ў сваю гульню. (…) У чацвёртым ці пятым выпуску, ён пачынаў ужо беларускай мовай карыстацца. Гэта таксама былі спецыяльныя адсылкі, паказваць вось гэты боль пра беларусаў, якім складана прыняць, ім складана недзе загаварыць па-беларуску».

Нарышкін успамінае, што спачатку яго персанаж з'яўляўся толькі ў першым блоку. Пазней было вырашана, што ён будзе прысутнічаць ва ўсіх трох. І для яго было вельмі складана ўлавіць момант, дзе можна далучыцца.

Гледачам у студыі, якія не хацелі паказваць свае твары, выдавалі маскі з тварам Сяргея Чалага.

Каментары9

  • cool
    13.11.2024
    Усё па класіцы: гбшнік усіх здаў 🤦🏼‍♂️
  • Жора
    13.11.2024
    Банальна не далі грошай на наступны сезон, відаць.
  • Работать
    14.11.2024
    Вас ждут польские заводы, бездельники. Развелось блогер аналитиков шо блох. На всех Сороса не хватит. Кто вам пенсию платить будет?

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні5

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

Студэнты ЕГУ баяцца вяртацца дадому13

Кампаніі ўкараняюць ШІ-двайнікоў супрацоўнікаў

Бяляцкі: «Трэба выдаваць кнігі на беларускай мове. Па-руску кнігі трэба выдаваць у Расіі». Фядута абурыўся62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць