Грамадства11

У Ваўкавыску жывуць блізняты-рэкардсменкі — жанчынам споўнілася па 99 гадоў

На дваіх у сёстраў 9 унукаў і 10 праўнукаў.

Фота: «Анлайнер»

У Ваўкавыску зафіксавалі нацыянальны рэкорд: у горадзе жывуць бабулі-блізняткі, якім споўнілася 99 гадоў.

Тамара і Ларыса нарадзіліся восенню 1925-га. У сям'і дзень нараджэння сёстраў адзначаюць 22 верасня, хоць у пашпарце запісаная іншая дата — 25 лістапада: стандартная гісторыя для таго перыяду. Зафіксаваць рэкорд доўгажыхарак вырашылі ўнучкі: менавіта яны і звярнуліся ў Нацыянальны рэестр рэкордаў Беларусі, піша «Анлайнер».

Ларыса Антонаўна Байбус усё жыццё прапрацавала стаматолагам, а Тамара Антонаўна Каліноўская — бухгалтарам на хлебазаводзе. Як расказала яе ўнучка Аляксандра, бабуля дагэтуль усе важныя вылічэнні робіць на драўляных лічыльніках.

Фота: «Анлайнер»

На дваіх у сёстраў 9 унукаў і 10 праўнукаў.

«Абедзве бабулі ў здаровым розуме і добрай памяці, бадзёрыя і вясёлыя. Я прашарсціла інтэрнэт і знайшла бабуль-рэкардсменак з Японіі — ім па 107 гадоў! Але мы разлічваем гэты рэкорд пабіць», — усміхаецца Аляксандра.

Афіцыйную дату нараджэння родныя жанчын даведаліся толькі тады, калі вырашылі зафіксаваць рэкорд. Хоць па дакументах дзень нараджэння сёстраў будзе толькі ў панядзелак, вялікая сям'я ўжо адзначыла свята ў верасні.

На пытанне «У чым сакрэт даўгалецця?» унучка ўпэўнена адказвае: у здаровай ежы, працавітасці, дабрыні і любові. Яе бабуля Тамара да гэтага часу ў сезон працуе ў агародзе.

«Што тычыцца харчавання, то галоўны сакрэт — усяго павінна быць у меру. Цалкам адмаўляць сабе ў задавальненнях нельга. Напрыклад, бабулін любімы напой — «Кока-кола». А галоўнае фірмовая страва — пячоначны паштэт. Яна заўсёды яго робіць сама, пакуль нікому не давярае сакрэтны рэцэпт», — расказала ўнучка.

Дасягненне ўнесена ў Нацыянальны рэестр рэкордаў Беларусі. Самі рэкардсменкі прысутнічаць на ўрачыстым уручэнні не змаглі, сертыфікат ім перадасць унучка Аляксандра.

Каментары1

  • кока-кола
    21.11.2024
    дык якая ж дабрата, калі нікому не давярае рэцэпт? на тый свет з сабой забярэ?

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць