Эканоміка

Самым дарагім маладым стартапам у свеце прызналі кампанію, якую заснаваў беларус

У лістападзе стала вядома, што стартап Perplexity завяршае новы раўнд інвестыцый аб'ёмам $500 млн па ацэнцы $9 млрд. У выніку ён робіцца адным з самых дарагіх маладых стартапаў. Характэрна, што сярод заснавальнікаў кампаніі — беларус Дзяніс Ярац, паведамляе Office Life.

Дзяніс Ярац. Фота: DR

Раней усяго за два гады амерыканскі стартап Perplexity, які распрацоўвае альтэрнатыву Google на базе штучнага інтэлекту, прыцягнуў $400 млн. У яго ўклаліся ў тым ліку заснавальнік Amazon Джэф Безас, гендырэктар Y Combinator Гары Тан і распрацоўшчык графічных працэсараў Nvidia. Цяпер Perplexity атрымлівае каля 15 млн пошукавых запытаў у дзень.

Дзяніс Ярац заснаваў Perplexity з двума партнёрамі ў ЗША, дзе жыве больш за 10 гадоў. Нарадзіўся ён у Гомелі, адукацыю атрымаў у Мінску ў БДУ, дзе вывучаў матэматыку і камп'ютарныя навукі, а пасля паспеў папрацаваць у Маскве.

Як паведамляе Forbes, сям'я Яраца не звязаная ні з бізнэсам, ні з IT: бацька да выхаду на пенсію працаваў на трактарным заводзе, а маці была хатняй гаспадыняй.

У 2008 годзе айцішнік прайшоў у еўрапейскі фінал спаборніцтваў Google Code Jam, які праходзіў у офісе Google у Цюрыху, а затым трапіў у гэтую кампанію на сумоўе, але працу не атрымаў. У 2011 годзе Дзяніс стаў інжынерам у Bing-пошукавіку ад Microsoft, пазней працаваў у сэрвісе абмену ведамі Quora. У 2022 годзе разам з партнёрамі ён вырашыў запусціць уласны прадукт.

Perplexity прыцягнула першыя ўкладанні ў верасні 2022-га, гэта былі $3,1 млн ад былога віцэ-прэзідэнта Twitter (цяпер X) Элада Гіла і іншых інвестараў. Цяпер стартап манетызуе свой прадукт у асноўным за кошт падпіскі, якую ўвялі летам 2023-га. За $20 у месяц карыстальнік сярод іншага атрымлівае больш за 300 пашыраных адказаў у дзень, а ў бясплатнай версіі іх усяго тры.

Па словах Дзяніса, па выніках мінулага года выручка бізнэсу склала каля $2 млн, а ў гэтым вырасла да $50 млн. Амаль усю суму прынесла падпіска для прыватных асоб.

У інтэрв'ю Forbes Ярац падзяліўся прагнозам, што Perplexity зойме месца «дзесьці пасярэдзіне» паміж двума IT-гігантамі Google і OpenAI. Першы працягне адказваць на простыя пытанні, а другі — развіваць чат-бот, дзе пошук — толькі адна з функцый.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць