Эйфелева вежа закрытая.

На Эйфелевай вежы ў Парыжы адбыўся пажар. Усе людзі, якія знаходзіліся на месцы, былі эвакуяваныя. Ратавальныя службы прыбылі на месца і пачалі тушыць агонь, а турыстаў адвялі на бяспечную адлегласць ад знакамітага сімвала французскай сталіцы.
Як паведамляецца, Эйфелева вежа закрытая. Лічыцца, што пажар пачаўся ў шахце ліфта паміж першым і другім паверхамі вежы. Адзін з відавочцаў напісаў у сацсетцы X: «На Эйфелевай вежы зараз бушуе пажар. Помнік толькі што эвакуіравалі. Ратавальная служба ўстанавіла ачапленне, але пажарныя не могуць дабрацца да агню».
Журналіст выдання Boulevard Voltaire паведаміў: «Каля 1200 чалавек былі эвакуяваныя. Паводле наяўных звестак, пажарныя ўстанавілі, што прычынай узгарання стала пераграванне кабеля».
Пажар узяты пад кантроль і патушаны. Мяркуецца, што прычынай інцыдэнту сапраўды стала пераграванне прылады побач з кабелем аднаго з ліфтаў.
-
Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп
-
Для ўезду ў Казахстан беларусам трэба будзе запытваць пропуск за тры дні
-
Харватыя карыстаецца жаданнем Чарнагорыі ўступіць у Еўрасаюз, каб павырашаць на сваю карысць старыя спрэчкі
Каментары